Panthera F9 — бронетранспарцёр вытворчасці ААЭ, прызначаны для аховы межаў, паліцэйскіх аперацый і баявых дзеянняў нізкай інтэнсіўнасці. Аўтамабіль распрацаваны з цалкам модульнай сістэмай узбраення. Базавая мадэль прадаецца без усялякага ўзбраення. F9 абсталяваны баявым модулем на даху з дыстанцыйным кіраваннем, шынамі Run-Flat, кандыцыянерам, а таксама бакавымі і заднімі байніцамі.
Базавая мадэль F9 вырабляецца кампаніяй MSPV (ААЭ). Таксама наладжана ліцэнзійная вытворчасць на заводзе ў Анкары (Турцыя). MSPV у супрацоўніцтве з французскай абароннай кампаніяй Nexter Systems прапанавала M9 Panthera з 20-міліметровай гарматай Nexter Systems ARX20 з дыстанцыйным кіраваннем і эфектыўнай далёкасцю да 1200 метраў.
Panthera F9 турэцкай вытворчасці пастаўляліся для сірыйскай апазіцыі і выкарыстоўваліся падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі, а мадэлі, вырабленыя ў ААЭ, прымяняліся Лівійскай нацыянальнай арміі фельдмаршала Халіфы Хафтара ў ходзе Другой грамадзянскай вайны ў Лівіі.
Акрамя таго, браневікі выкарыстоўваліся Егіптам, Кеніяй і Украінайhttps://lignesdedefense.blogs.ouest-france.fr/archive/2023/01/30/kiev-23638.html.
Крыніцы
Катэгорыя:Бранятэхніка Турцыі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта