Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН УкраіныВідділення економіки НАН України — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне дэмаграфіі і сацыяэканомікі.
Інстытут дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі НАН Украіны быў створаны ў 2002 годзе акадэмікамі Сяргеем Піражковым, які ўзначальваў інстытут у 2003—2007 гадах, і Элай Лібанавай, якая ўзначальвае інстытут з 2007 года.
Установа з’яўляецца пераемнікам Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук, які працаваў у 1918—1938 гг.
З 2009 г. інстытут носіць імя выдатнага ўкраінскага статыстыка і дэмографа, заснавальніка Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук Міхаіла Васільевіча Птухі.
У 2023 аб’яднаны з Інстытутам эканомікі прыродакарыстання і сталага развіцця НАН Украіны ў Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны.
Кірункі навуковых даследаванняў Развіццё чалавека ва Украіне: праявы, рызыкі, кірункі ўплыву Сацыяльныя трансфармацыі ўкраінскага грамадства Сацыяльна-дэмаграфічныя працэсы: цыклічнасць і дыферэнцыяцыя Сацыяльна-дэмаграфічнае мадэляванне і прагназаванне
Структура Аддзел даследаванняў чалавечага развіцця Аддзел дэмаграфічнага мадэлявання і прагназавання Аддзел даследаванняў рызыкі ў сферы занятасці насельніцтва Аддзел мадэлявання сацыяльна-эканамічных працэсаў і структур Аддзел даследаванняў узроўню жыцця насельніцтва Аддзел праблем фарміравання сацыяльнага капіталу Аддзел дэмаграфічных працэсаў і даследаванняў дэмаграфічнай палітыкі Сектар міграцыйных даследаванняў аддзела вывучэння дэмаграфічных працэсаў і дэмаграфічнай палітыкі
Крыніцы
Спасылкі Сайт інстытута Часопіс інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны Катэгорыя:Дэмаграфія