Адольфа Прада Вакера (; ) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія Ва ўзросце 15 гадоў паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію. У 1931 годзе звольніўся з армііJosé Manuel Martínez Bande, La marcha sobre Madrid, San Martín, 1982, p.283. З 1933 года кіраваў цэнтрам падрыхтоўкі да паступлення ў ваенныя вучылішчы.

З пачаткам грамадзянскай вайны выступіў на баку рэспубліканцаў, хоць раней не меў ніякай цікавасці да палітыкі La guerra civil española mes a mes, tomo 16, editorial El Mundo, 2005, p.80.

Камандаваў змешанай брыгадай «С», акая пазней стала 36-й. Са снежня 1936 года ўзначальваў 7-ю дывізію, абараняючы Універсітэцкі гарадок пад Мадрыдам. З сакавіка 1937 года кіраваў VI армейскім корпусам Ramón Salas Larrazábal, Historia del Ejército Popular de la República, La Esfera de los libros, 2006, p.2431. Са жніўня — на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй Ramón Salas Larrazábal, Historia del Ejército Popular de la República, La Esfera de los libros, 2006, p.2490, з лістападаRafael Gil Bracero (coordinador), "La guerra civil en Andalucía Oriental (1936-1939)"', Diario Ideal, 1987, p.184 — Арміяй Андалусіі, з ліпеня 1938 года — арміяй Эстрэмадура. Далей працаваў намеснікам галоўнага інспектара па Цэнтральна-Паўднёвай зонеMichael Alpert, El ejército republicano en la guerra civil, Siglo XXI, 1989, p.384 La guerra civil española mes a mes, tomo 16, editorial El Mundo, 2005, p.81.

Падтрымаў сакавіцкі пераварот 1939 года. Хутка прызначаны кіраўніком Арміі Цэнтра. 28 сакавіка ў 13:00, праз дзень пасля пачатку апошняга наступлення паўстанцаў, падпісаў капітуляцыю сваёй арміі і здаўсяMadrid 1939: del golpe de Casado al final de la Guerra Civil, Madrid, Almena, 2004 p.217.

Трапіўшы ў рукі паўстанцаў, Прада быў прысуджаны да смяротнага пакарання, але прысуд замянілі на турэмнае зняволенне, у якім ён правёў некалькі гадоў.

Пасля вызвалення далучыўся да падпольнай арганізацыі «Група рэспубліканскіх узброеных сіл Іспаніі».

Крыніцы

Літаратура Alpert, Michael (1989). El ejército republicano en la guerra civil. Madrid, Siglo XXI. 84-323-0682-7.  Martínez Bande, José Manuel (1982). La marcha sobre Madrid. Madrid, San Martín. 84-7140-207-06.  Varios autores (2005). La guerra civil española mes a mes. Madrid, Grupo Unidad Editorial S.A. El Mundo. 84-96507-59-9.  Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid, Almena. 84-922644-7-0.  Gil Bracero (coordinador), Rafael (1987). La guerra civil en Andalucía Oriental (1936-1939). Granada, Diario Ideal.  Salas Larrazábal, Ramón (2006). Historia del Ejército Popular de la República. Madrid, La Esfera de los libros. 84-9734-465-0.  Jiménez de Aberasturi Corta, Luis Mª (2003). Crónica de la guerra en el Norte (1936-1937). San Sebastián, Txertoa. 84-7148-369-6. 

Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Палкоўнікі Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі