Крысцьян Раўд (; , в. Кірыку, Валкскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — , , Рэйхскамісарыят Остланд) — эстонскі мастак. Адзін з заснавальнікаў Эстонскага нацыянальнага музея.
Пасля рэвалюцыі застаўся ў Эстоніі. У 1919 годзе быў абраны старшынёй Эстонскага музейнага таварыства, а пазней стаў яго ганаровым членам. Таксама стаў ганаровым членам саюза мастакоў.
У 1935 годзе Эстонскае літаратурнае таварыства арганізавала выпуск выдання «Калевіпаэга», праілюстраваць якое было даручана Крысцьяну Раўду. Праца над ілюстрацыямі да «Калевіпаэга» стала вяршыняй творчасці мастака. Ім былі створаны такія ілюстрацыі, як «Лінда, якая носіць камяні», «Выкраданне Лінды», «Калевіпаэг і дзяўчына-астравіцянка», «Калевіпаэг, які кідае камень», «Калевіпаэг за ворывам», «Смерць Калевіпаэга» і г.д.
Атэлье мастака размяшчалася ў Дзявочай вежы.
Катэгорыя:Мастакі Эстоніі