І́гар Алякса́ндравіч Ка́рпаў (нар. ) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ (з 2000 года). Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003). Народны ўрач Беларусі (2020). Член-карэспандэнт НАН Беларусі(2021).

Біяграфія У 1974 годзе з залатым медалём скончыў сярэднюю школу № 13 Мінска. У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ), дзе навучаўся на лячэбным факультэце. У 1980—1982 гадах працаваў у 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. У 1982—1985 гадах быў аспірантам кафедры інфекцыйных хвароб МДМІ, дзе з 1985 года стаў асістэнтам катэдры. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы» пад навуковым кіраўніцтвам прафесара П. Л. Новікава. У 1996 годзе атрымаў навуковае званне дацэнта. У 2000 годзе атрымаў навуковую ступеню доктара медыцынскіх навук і заняў пасаду загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ. У 2003 году стаў прафесарам. У 2021 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць На 2023 год напісаў звыш 500 навуковых прац, у тым ліку 30 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы, звыш 20 інструкцый прымянення, 9 супольных выданняў і 4 манаграфіі. Асноўныя працы прысвяціў укараненню лячэньня ВІЧ-інфекцыі і хранічнага віруснага гепатыту, грыпу, COVID-19, бактэрыяльнага і віруснага сэпсісу, нэўраінфэкцыяў і нозакаміяльных ускладненняў. Упершыню ў Беларусі стварыў сетку лекавання хворых на вірус імунадэфіцыту чалавека ў інфекцыйных стацыянарах. Распрацаваў парадак лячэння ў Беларусі бактэрыяльных хвароб. З 2020 году займаў пасаду намесніка кіраўніка Рэспубліканскай міжведамаснай працоўнай групы пераадолення ўханьскага каранавірусу. Быў сябрам Еўрапейскага таварыства клінічнай мікрабіялогіі і інфекцыйных хваробаў (Швейцарыя), Міжнароднай арганізацыі рацыянальнага прымянення антыбіётыкаў, Усходнееўрапейскай акадэміі ВІЧ і СНІД, а таксама кіроўнага камітэту ВІЧ і СНІД Еўрапейскага аб’яднання вывучэння інфекцыйных хвароб.

Падрыхтаваў 9 кандыдатаў і 3-х дактароў навук. Старшыня Савета абароны дысертацый па спецыяльнасці 03.18.04 пры БДМУ. Сябра рэдакцыйных саветаў 6 навуковых часопісаў.

Асноўныя працы Инфекционные болезни с основами эпидемиологии: учебное пособие / И. А. Карпов. — Минск: Універсітэцкае, 1998. — 284 с. Основы общей и медицинской паразитологии: учебное пособие / И. А. Карпов. — Минск: МГМИ, 2001. — 183 с. Тропические и паразитарные болезни: учебное пособие / И. А. Карпов. — Минск: Вышэйшая школа, 2014. — 399 с. Микробиом человека / И. А. Карпов. — Минск: ДокторДизайн, 2018. — 120 с.

Узнагароды Выдатнік аховы здароўя Беларусі (1998, 2009). Лаўрэат ганаровых грамат Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000, 2006, 2012), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2013) і Нацыянальнага сходу Беларусі, а таксама ўзнагароды імя Усевалада Ігнатоўскага. У 2013 годзе быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Народны ўрач Беларусі (2020). Вучоны года Беларусі (2022)Вучоным года НАН Беларусі ў 2022 годзе стаў доктар медыцынскіх навук Ігар Карпаў.

Крыніцы

Спасылкі Карпов Игорь Александрович