Туманаў — рускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Аляксей Ціханавіч Туманаў (1909—1976) — савецкі вучоны-матэрыялазнаўца, спецыяліст у галіне распрацоўкі авіяцыйных матэрыялаў. Вадзім Іванавіч Туманаў (1927—2024) — расійскі прадпрымальнік, золатапрамысловец. Іван Іванавіч Туманаў (1894—1985) — савецкі батанік, спецыяліст у галіне фізіялогіі раслін, член-карэспандэнт АН СССР. Іван Мікалаевіч Туманаў (1924—1973) — аўтаматчык 104-га гвардзейскага стралковага палка, гвардыі чырвонаармеец. Герой Савецкага Саюза. Уладзімір Аляксандравіч Туманаў (1926—2011) — савецкі і расійскі юрыст, старшыня Канстытуцыйнага суда Расійскай Федэрацыі (1995—1997). Эдуард Віктаравіч Туманаў (нар. 1967) — беларускі і расійскі судова-медыцынскі эксперт.