Сяргей Якаўлевіч Прыходзька (нар. , ) — беларускі фехтавальшчык на шаблях і трэнер. Двухразовы чэмпіён свету, заслужаны трэнер Беларусі.
Біяграфія У 1970 годзе здабыў залаты медаль у камандным першынстве на Чэмпіянаце свету ў Анкары. У 1975 годзе другі раз стаў чэмпіёнам свету ў камандным першынстве ў Будапешце. З 1977 года трэнер Мінскага абласнога савета фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». У 1993—1996 гадах дзяржаўны трэнер, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па фехтаванні. З 1996 года працаваў намеснікам старшыні Беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання.
Узнагароды
Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1970). Заслужаны трэнер Беларусі (1991).
Зноскі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Майстры спорту СССР міжнароднага класа Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Фехтавальшчыкі СССР Катэгорыя:Фехтавальшчыкі Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па фехтаванні Катэгорыя:Трэнеры Беларусі
Літаратура