AMX-10RC («RC» значыць «Roues-Canon» або «колавая гармата») — браніраваная разведвальная машына.
Распрацавана ў 1970-х гадах для замены бронемашыны Panhard EBR. На ўзбраенне французскіх войск AMX-10RC быў прыняты ў 1977 годзеMarc Chassillan, " L’AMX 10 RC ", Raids, hors-série, vol. 20 " Les chars léger en action 2e partie ", 2006, p. 39 (ISSN 0769-4814).
Апісанне Корпус
Машына мае лёгкае браніраванне. Корпус выкананы са зварной брані з алюмініевага сплаву. Браня забяспечвае абарону ад аскепкаў артылерыйскіх снарадаў і аўтаматычнай зброі сярэдняга калібру. Вежа ўстаноўлена па цэнтры корпуса. Прыводзіцца ў рух пры дапамозе гідраўлічнай помпы SAMM CH49 з прывадам ад электрарухавіка, які працуе ад генератара сілавога агрэгата. У задняй частцы вежы ўсталявана сістэма абароны ад зброі масавага паражэння, якая падтрымлівае падвышаны ціск у баявым аддзяленні.
Экіпаж складаецца з чатырох чалавек. Месцы камандзіра і наводчыка размяшчаюцца ў баявым аддзяленні справа, месца зараджаючага — злева. Кіроўца месціцца ў пярэдняй частцы корпуса з левага боку.
Рухавік усталяваны ў задняй частцы.
Узбраенне і абсталяванне Асноўнае ўзбраенне складаецца з 105-мм паўаўтаматычнай гарматы Model F2 або BK MECA калібру 105 мм. Ужыты паўаўтаматычны затвор з вертыкальным клінам, які дазваляе аўтаматычна выкідваць гільзу пасля стрэлу. Злева ад асноўнага ўзбраення спарана ўсталяваны 7,62-мм кулямёт, яшчэ адзін — на даху вежы. З двух вуглоў у тыльнай частцы вежы размешчаны па два 80-мм дымавыя гранатамёты.
Машына абсталявана сістэмай кіравання агнём Safran M401 COTAC (аўтаматычнае кіраванне агнём для танкаў) у спалучэнні з лазерным дальнамерам APX M550, распрацаваным CILAS.
Сілавы агрэгат На машыне ўсталяваны рухавік, каробка перадач і рулявы дыферэнцыял ад баявой машыны пяхоты AMX-10P. Рухавік — дызельны, Baudouin GF-11SX, магутнасцю 280 конскіх сіл.
Хадавая частка Шасі мае шэсць апорных каткоў. Падобна гусенічнай тэхніцы, AMX-10RC таксама можа разварочвацца на месцы на 360 градусаў. Гідрапнеўматычная падвеска дазваляе паднімаць або апускаць корпус машыны.
Максімальная хуткасць на дарогах — каля 85 км/г. Запас ходу складае каля 800 км. Двума вадамётамі забяспечваецца рух па вадзе, максімальная хуткасць — 7,2 км/г.
Мадэрнізацыя
У снежні 2000 года французская армія заключыла кантракт на абнаўленне 256 машын. Мадэрнізацыя, якая атрымала пазначэнне AMX-10RCR, уключае дадатковае браніраванне, аўтаматычную трансмісію, новую электрагідраўлічную сістэму кіравання падвескай, інфармацыйную сістэму кіравання полем бою, сістэму самаабароны Galix, сістэму папярэджання аб лазерным апраменьванні, сістэму радыёлакацыйнага апазнавання, прыбор начнога бачання і радыёстанцыю PR4G. Машыну абсталявалі новым сілавым агрэгатам, уключаючы больш магутны рухавік і новую трансмісію. Дзеля эканоміі вагі прабралі вадамётныя рухачы.
На ўзбраенні
Дзяржавы, на ўзбраенні якіх знаходзіцца AMX-10RC (станам на 2024 год):
: 210 адз.; : 80 адз.; : 35 адз.; : 12 адз.; : 6 адз.
Баявое выкарыстанне AMX-10RC выкарыстоўваўся французскай арміяй у Чадзе падчас аперацыі «Манта» ў 1983—1984 гадах, у Персідскім заліве падчас аперацыі «Бура ў пустыні» і ў Косаве. Першае прымяненне AMX-10RCR адбылося ў 2006 годзе ў Кот-д’Івуары ў складзе Французскага Замежнага легіёна. Таксама AMX-10RCR ужываўся ў Афганістане і Малі. У 2023 годзе партыя машын была перададзена Украіне.
Ацэнка Паводле задумы стваральнікаў, машына павінна была спалучаць супрацьтанкавае ўзбраенне і высокую хуткасць і мабільнасць. У часы, калі машына была прадстаўлена, узбраенне лічылася магутным, аднак супраць сучасных асноўных баявых танкаў яго эфектыўнасці недастаткова. Лёгкае браніраванне не дазваляе выкарыстоўваць AMX-10RC для прарыву ўмацаванняў праціўніка. Такім чынам, асноўная роля AMX-10RC — разведка і агнявая падтрымка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бранятэхніка Францыі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта