Хуа́н Па́бла Ва́ргас Ка́мпас (; нар. ) — костарыканскі футбаліст, абаронца калумбійскага клуба «Мільянарыяс» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Кар’ера Варгас займаўся футболам у акадэміі клуба «Алахуэленсэ». На заканчэнні навучання быў далучаны да складу асноўнай дружыны клуба галоўным трэнерам Оскарам Рамірэсам 30 мая 2013 года«Steve Garita, Ronald Matarrita and Juan Pablo Vargas arrive at the Alajuelense first team». Aldia.. Ігрок некалькі гадоў чакаў на дэбют, які адбыўся падчас розыгрышу чэмпіянату Коста-Рыкі 2015 года. Гэтак Варгас з'явіўся ў пачатковым складзе ў матчы супраць «Лімона» 18 лютага 2015 года. Некаторы час футбаліст правёў у складзе іншых костарыканскіх клубаў, як «Белен» і «Эрэдыяна». Гэтак жа ў арэнду 1 жніўня 2018 года спартсмен выправіўся ў калумбійскі клуб «Дэпортэс Таліма». Выступаючы за гэты клуб, Варгас атрымаў досвед гульні ў Кубку Лібертадорэс. Гэтак 12 сакавіка 2019 года ігрок згуляў у гасцявым паядынку супраць аргенцінскай «Бокі Хуніярс».
3 студзеня 2020 года Варгас далучыўся да складу калумбійскага клуба «Мільянарыяс» паводле дагаворы арэнды, але з правам выкупу«Millonarios confirma la contratación de su nuevo defensorobra». Fútbol Red.. На набыцці абаронцы настойваў трэнер Альберта Гамера«Juan Pablo Vargas, nuevo defensa de Millonarios». As.. 26 студзеня адбыўся дэбют іграка ў складзе новай каманды ў матчы супраць «Дэпартыва» з горада Паста, але клуб атрымаў паражэнне з лікам 1:2. У канцы года абаронца ўключыў мяч у браму клуба «Баяка Чыко», дапамогшы сталічнай дружыне здабыць перамогу з лікам 2:0. У сваім першым сезоне абаронца замацаваўся ў асноўным складзе. Ужо 30 снежня 2020 года была абвешчана, што ігрок стаў паўнавартасным футбалістам клуба, склаўшы дагавор з клубам тэрмінам да снежня 2023 года«Millonarios compra la ficha de Juan Pablo Vargas» . Everardo Herrera..
Дасягненні «Мільянарыяс»: Уладальнік Кубка Калумбіі: 2022
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Коста-Рыкі Катэгорыя:Ігракі зборнай Коста-Рыкі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Алахуэленсэ Алахуэла Катэгорыя:Ігракі ФК Белен Катэгорыя:Ігракі ФК Эрэдыяна Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпортэс Таліма Катэгорыя:Ігракі ФК Мільянарыяс