П’е́ра Марці́н Інкап’е́ Рэ́йна (; нар. ) — эквадорскі футбаліст, цэнтральны абаронца нямецкага клуба «Баер» і нацыянальнай зборнай Эквадора.

Кар’ера Займаўся футболам у родным Эквадоры. Дэбютаваў за клуб «Індэпенд’ентэ дэль Валье» ў жніўні 2019 года ў матчы эквадорскага першынства супраць «Мушук Руны». Футбаліст амаль не з'яўляўся ў складзе асноўнай дружыны клуба, але разам з моладзевай камандай здабыў Кубак Лібертадорэс сярод юнакоў. Гэтым ён прыцягнуў да сябе ўвагу. У жніўні 2020 года перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Тальерэс», які сплаціў 1 млн долараў ЗША за 50% правоў за іграка«Piero Hincapié es nuevo refuerzo de Talleres». Talleres.«Talleres presentó por Zoom a Piero Hincapié: „Estoy ansioso por jugar“». Mundo D.. Праз год, у жніўні 2021 года, Інкап’е далучыўся да нямецкага «Баера». 16 жніўня эквадорац выйшаў у складзе ў матчы Лігі Еўропы супраць «Ферэнцвараша». Немцы перагулялі венграў з лікам 2:1. Першы гол у прафесійнай кар’еры адбыўся таксама ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сэлтыка».

Дасягненні «Баер»: Чэмпіён Германіі: 2024 Уладальнік Кубка Германіі: 2024

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Эквадора Катэгорыя:Ігракі зборнай Эквадора па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Індэпенд’ентэ дэль Валье Катэгорыя:Ігракі ФК Тальерэс Кордава Катэгорыя:Ігракі ФК Баер 04