Караль Юзаф Патрыцы Ігнацы Клеменс Геранім Гутэн-Ча́пскі ( — ) — мінскі павятовы маршалак (1808—1811)Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.114..

Біяграфія З роду Чапскіх, сын Францішка Станіслава.

Вучыўся ў Віленскім піярскім калегіуме, пасля ў Варшаве.

Шамбялян (камергер) караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ганаровы куратар (папячыцель) школ Слуцкага павета. (1811). У час вайны 1812 пасля адступлення раскіх войск увайшоў у склад створанай у Мінску камісіі часовага кіравання, потым дырэкгар скарбовага аддзела адміністрацыі Мінскага дэпартамента. Пасля разгрому войск Напалеона эмігрыраваў, даставіў у Кракаў касу Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь. У 1808 і 1810 выбіраўся маршалкам шляхты Мінскага павета. Член масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне» ў Нясвіжы, ганаровы член ложы «Дасканалае адзінства» ў Вільні. Член Адукацыйнай камісіі ў Вільні (1820).

Валодаў Станькавам у Мінскім, Жупранамі ў Ашмянскім павеце.

Літаратура Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А.Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. і навук. рэд. А. У. Гурко ; рэдкал.: А. У. Гурко (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Беларус. навука, 2023. — Вып. 2. — С. 113—123. Спасылкі

Караль Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Члены масонскай ложы «Дасканалая еднасць» Катэгорыя:Павятовыя маршалкі мінскія