Авінурмэ () — пасёлак у воласці Муствеэ, на паўднёвым захадзе павета Іда-Вірумаа, Эстонія. Да адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2017 г. з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай воласці.
Размешчаны на беразе ракі Авійыгі. У пасёлку ёсць дзіцячы сад, гімназія і бібліятэка. Упершыню ўпамінаецца ў 1599 годзе. З 1926 па 1971 гг. праз пасёлак праходзіла вузкакалейная чыгунка.
Насельніцтва
Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі Катэгорыя:Іда-Вірумаа