Бу́квіца (Betonica) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м з кароткім карэнішчам. Сцябло прамастойнае, простае або слаба галінастае, апушанае. Лісце простае. Ніжняе лісце на чаранках, звычайна ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце амаль сядзячае, супраціўнае, пілавата-гародчатае па краі. Кветкі ліловага, ружовага, жоўтага колеру, у канцавых коласападобных суквеццях. Вяночак двухгубы. Верхняя губа прамая, выгнутая, трохлопасцевая, з шырокай сярэдняй лопасцю. Чашачка трубчаста-званочкавая, з завостранымі зубцамі. Плод — чатырыхарэшак.

Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Распаўсюджанне Расліны роду распаўсюджаны амаль ва ўсіх рэгіёнах зямнога шара, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі 1 дзікарослы від — і 2 інтрадуктаваныя віды — і .

Віды Род налічвае каля 30 (каля 15Буквица (Betonica) // Энциклопедия декоративных садовых растений ) відаў.

Паводле інфармацыі з сайта World Flora Online (WFO) род налічвае 10 відаў:

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ясноткавыя