Серпас (Hyphessobrycon eques) — від трапічных прэснаводных рыб сямейства . Выкарыстоўваюць як акварыумных рыб.

Апісанне Даўжынёй да 4,5 см. Цела з бакоў чырванавата-карычневае. Ззаду галавы вертыкальная чорная паласа. — С. 491. Брушка светлае з металічным бляскам. Спінны плаўнік чорны (каля асновы і па знешнім краі — белы), астатнія — чырвоныя (кончыкі брушных і край анальнага таксама з белай паласой). Афарбоўка серпасаў губляе яркасць і прывабнасць пры дрэнных умовах утрымання, спалоху, перасадках.

Умовы існавання ў прыродзе У натуральных умовах жыве ў прытоках ракі Амазонкі ў Бразіліі, Перу, Парагваі, Балівіі і паўночнай Аргенціне. Гэтую рыбу можна знайсці ў павольнай або стаялай вадзе, у тым ліку ў сажалках, невялікіх азёрах, і ручаях. У дзікай прыродзе яны ўтвараюць скапленні вакол расліннасці і каранёў дрэў, калі тэмпература вады складае 22-27 °C.

Утрыманне ў акварыуме У Еўропу завезены ў 1920-я, у СССР — у 1950-я.

Тэмпература павінна быць 22-26 °C, калянасць dH 4-9°, кіслотнасць pH 6,5-7,0. Рыбы любяць старую ваду, таму акварыумную ваду неабходна замяняць радзей, чым звычайна. Кормяць рыб разнастайнымі жывымі, сухімі і расліннымі кармамі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Serpae tetra FAQ at AquaDaily.(англ.) Serpae Tetra Fact Sheet

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1882 годзе Катэгорыя:Рыбы Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Харацыніды