Клінахлор (, ад «нахіляю» + «зялёны») — мінерал з групы хларытаў, гідраксідалюмасілікат жалеза і магнію. Упершыню быў апісаны у 1851 годзе; ён жа даў мінералу назву «клінахлор».

Ювелірнае выкарыстанне гэтага мінерала пачалося толькі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у другой палове XX стагоддзя,Зинаида Савельева. «Клинохлор». — М.: «Наука и жизнь», № 3, 2009 г. тады ж мінерал (дакладней, адна з яго эфектных разнавіднасцяў) стаў вядомы пад гандлёвай назвай «серафініт». Гэта вобразная назва была дадзена мінералу з-за таго, што ў яго характэрных пералівістых валокнах угледзелі падабенства з пёркамі (крыламі) анёлаў.

Уласцівасці Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі псеўдагексаганальныя, лускаватыя. Часцей утварае дробналускаватыя агрэгаты. Колер ад цёмнага шэра-зялёнага да светлага аліўкава-зялёнага. Празрысты ў тонкіх пласцінках. Цвёрдасць — 2-2,5. Шчыльнасць — 2,6-2,9 г/см³. Тыповы мінерал хларытавых сланцаў і многіх іншых горных парод.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сілікаты (мінералы)