Уладзімір Міхайлавіч Ткач (нар. ) — беларускі музыкант (баяніст), кампазітар, канцэртмайстар і аранжыроўшчык, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. ГлінкіВыдающиеся выпускники цикловой комиссии «Инструменты народного оркестра (баян—аккордеон)» , у 1982 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу баяна. У 1982—1984 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Яшчэ ў час вучобы на чацвёртым курсе Беларускай кансерваторыі з 1980 года пачаў працу ў якасці рэгулятара групы баянаў Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча, з 1984 года — саліст, з 2011 года — канцэртмайстар групы баянаў. Адначасова з 1984 года У. М. Ткач у складзе трыа баяністаў пры аркестры.

Творчасць У. М. Ткач аўтар шэрагу музычных твораў для аркестра і баяна з аркестрам. Сярод іх вальс-мазурка (1976), музычная карцінка «Ясь і Яніна» (1992), для дуэта гармонікаў у суправаджэнні аркестра «Гармонік-частушка» (2000), рапсодыя «Вочы чорныя» з аркестрам (2001), уверцюра «Святочны рэверанс» (2002), п’еса-экспромт «Натхненне» (2002), творы для трыа баяністаў «Карэла-фінская полька», «Вяртанне Рыа-Рыты», «Падэспань» і іншыя. Аўтар аранжыровак і канцэртных апрацовак народных мелодый.

У складзе аркестра У. Ткач гастраляваў у Індыі, Польшчы, Румыніі, краінах СНД, у складзе трыа баяністаў — у Швецыі і Фінляндыі.

Узнагароды і званні Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001) Лаўрэат Міжнароднага фестываля «Пхеньянская вясна» ў КНДР (2005 год — Залаты кубак за 1-е месца), 2007 год — сярэбраная ліра за 2-е месца)Ткач Владимир Михайлович // Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча.

Крыніцы

Літаратура

Экранная летопись музыкально-исполнительского искусства Беларуси : тематический каталог / М-во культуры Республики Беларусь, Белорус. гос. ун-т культуры и искусств; сост. и науч. ред. В. В. Старикова. — Мн. : БГУКИ, 2021. — С. 129. — 148 с. — ISBN 978-985-522-277-5.

Спасылкі Выдающиеся выпускники цикловой комиссии «Инструменты народного оркестра (баян—аккордеон)» // Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі Ткач Владимир Михайлович // Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча

Катэгорыя:Музыканты СССР Катэгорыя:Баяністы Беларусі Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Канцэртмайстары