Джон Клелан Холмс (; ) — амерыканскі празаік і паэт, выкладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1926 годзе. Вядомасць атрымаў дзякуючы раману «Руш» (Go), які лічаць першым раманам Біт-пакалення і ў аснове якога ляжаць падзеі з жыцця самога аўтара і яго сяброў — Джэка Керуака, Ніла Кэсэдзі і Алена Гінзберга. Холмса часта называюць «ціхім бітнікам». Яму таксама належыць знакавы для Біт-пакалення джазавы раман The Horn.
Холмс быў хутчэй назіральнікам і хранікёрам для прадстаўнікоў Біт-пакалення, такіх як Гінзберг, Кэсэдзі і Керуак, чым адным з іх. Незадоўга да таго як Гінзберг трапіў у бальніцу, Холмс звярнуўся да яго з просьбай даць яму як мага болей інфармацыі пра ўсё, што датычыць паэзіі і поглядаў самога Гінзберга, а таксама Ніла Кэсэдзі, Герберта Ханке і Люсьена Кара. У адказ Гінзберг напісаў падрабязны ліст.
Аўтарства тэрміна «beat» («разбіты») у дачыненні да пакалення належыць Джэку Керуаку, які сказаў Холмсу: «Ведаеш, гэта сапраўды разбітае пакаленне». Паводле Холмса, ідэю Керуак пазычыў у Герберта Ханке. Тэрмін набыў шырокую вядомасць пасля публікацыі артыкула Холмса ў The New York Times 16 лістапада 1952 года, дзе аўтар вынес яго ў назву.
У канцы жыцця Джон Клелан Холмс выкладаў ва ўніверсітэце Арканзаса, чытаў лекцыі ў Елі і даваў майстар-класы ў Браўнскім універсітэце. Памёр ад раку ў 1988 годзе.
Творы Go (1952) The Horn (1958) The Philosophy of the Beat Generation (1958) Get Home Free (1964) Nothing More to Declare (1967) The Bowling Green Poems (1977) Death Drag: Selected Poems 1948–1979 (1979) Visitor: Jack Kerouac in Old Saybrook (1981) Gone in October: Last Reflections on Jack Kerouac (1985) Displaced Person: The Travel Essays (1987) Representative Men: The Biographical Essays (1988) Passionate Opinions: The Cultural Essays (1988) Dire Coasts: Poems (1988) Night Music: Selected Poems (1989)
Зноскі
Спасылкі prajdzisvet.org
Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША