Усевалад Вялікае Гняздо (у хрышчэнні Дзмітрый; ) — вялікі князь кіеўскі (1173), уладзімірскі (1176—1212).

Біяграфія Сын Юрыя Далгарукага. У 1155—62 князь растоўскі і суздальскі (з братам Міхаілам). У 1162 выгнаны братам Андрэем Багалюбскім і выехаў у Візантыю. Да 1168 вярнуўся на Русь, у 1173 двойчы княжыў у Кіеве. Пасля забойства Андрэя (1174) дапамог брату Міхаілу заняць уладзімірскі прастол, пасля яго смерці (1176) сам стаў вялікім князем уладзімірскім.

Ваяваў з Чарнігавам, Волжска-Камскай Балгарыяй, полаўцамі і інш., значна пашырыў межы Уладзімірскага княства, трымаў у залежнасці Вялікі Ноўгарад.

За шматдзетнасць (8 сыноў, 4 дачкі) атрымаў мянушку Вялікае Гняздо.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія Катэгорыя:Вялікія князі ўладзімірскія