Музычная майстэрня — найбуйнейшы ў Беларусі майстар-клас для хрысціянскіх музыкантаў і спевакоў, які адбываецца штогод пры францішканскім кляштары ў Івянцы. Заснавана ў 2003 годзе айцом Лехам Баханэкам і польскім музыкантам, журналістам і тэлевядучым .

«Музычная майстэрня» штогод збірае некалькі соцень удзельнікаў. На працягу тыдня маладыя людзі маюць магчымасць знаёміцца, маліцца, спяваць і іграць на музычных інструментах дзеля праслаўлення Бога.

Гісторыя міні|справа|x220пкс|alt=Ян Паспяшальскі|Ян Паспяшальскі. Сваю гісторыю «Музычная майстэрня» вядзе ад пачатку 2000-х гадоў. Тагачасны пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Івянцы, айцец Лех Баханэк шукаў інструменты для хлопцаў са сваёй парафіі — іх гурту не ставала толькі барабанаў. У працэсе гэтага пошуку айцец Лех пазнаёміўся з , польскім музыкантам, журналістам і тэлевядучым, які выказаў жаданне дапамагчы. Айцец Лех прыгадвае: Спадар Ян прапанаваў, каб моладзь з парафіі святога Тамаша ў Варшаве прыехала і падзялілася з беларускімі маладзёнамі сваімі ведамі ў літургічным спеве. І ўжо ў 2003 годзе ў Івянцы адбылася першая «Музычная майстэрня». Спадар Ян прыгадвае: За тыдзень сумеснай працы і малітвы беларускія і польскія музыкі настолькі зблізіліся, што ў выніку «Майстэрня» стала штогадовай музычнай падзеяй.

Пачынаючы з 2008 года ўвайшло ў традыцыю спалучаць апошнія дні «Музычнай майстэрні» з агульнабеларускай «Малітоўнай сустрэчай моладзі».

Адбываліся таксама і спробы пашырэння дзейнасці «Майстэрні». Так, у 2017 годзе акрамя звычайнай сустрэчы ў Івянцы адбылася першая «Музычная майстэрня» ў Навагрудку. Сярод ініцыятараў былі ўдзельнікі і арганізатары івянецкай «Майстэрні».

З часам арганізацыя мерапрыемства ўсё больш лягала на беларускі бок. Так, ужо ў 2017 годзе «Майстэрню» на роўні з палякамі арганізоўвалі беларусы. У 2020-21 гадах «Майстэрня» не праводзілася, але пасля двух гадоў вымушанага перапынку была адноўлена. Цяпер арганізацыю мерапрыемства цалкам узялі на сябе мясцовыя энтузіясты.

За час існавання «Майстэрні» вырасла новае пакаленне касцёльных музыкантаў, а некаторыя з удзельнікаў увайшлі ў шэрагі арганізатараў.

Мерапрыемства міні|справа|x200пкс|alt=Касцёл Святога Міхаіла Арханёла|Касцёл св. Міхала Арханёла ў Івянцы. «Музычная майстэрня» адбываецца на базе касцёла св. Міхала Арханёла і францішканскага кляштару ў Івянцы. Арганізацыю мерапрыемства бяруць на сябе мясцовыя манахі-францішкане, а таксама парафіяне касцёла.

Мерапрыемства працягваецца тыдзень. Дзень пачынаецца з ранішняга багаслужэння — ютрані. Пасля супольнага сняданку адбываецца вялікая рэпетыцыя хора «Майстэрні» з перапынкам на канферэнцыю. Па абедзе надыходзіць час больш вузкаспецыялізаваных майстар-класаў. Сярод іх ігра на розных музычных інструментах, сцэнаграфія і тэатральнае майстэрства, вакал, дырыжыраванне, музычная грамата і іншыя. Увечары адбываецца святая імша з удзелам хору «Майстэрні». Вечаровая частка кожны дзень розная. На тыдні ёсць вечар знаёмстваў, вечар танцаў, вечар талентаў, малітва ў духу Тэзэ, вечар класічнай музыкі, малітва праслаўлення. Напрыканцы дня, у кавярні «У францішканаў» можна паслухаць і паіграць жывы джаз.

На завяршэнне мерапрыемства адбываецца фінальная малітва праслаўлення з удзелам хору «Майстэрні».

Спіс «Майстэрняў» № Даты правядзення Колькасць удзельнікаў КрыніцыI 2003 каля 100 чалавек II 2004 III 2005 IV 24 — 28 ліпеня 2006 V 23 — 28 ліпеня 2007 VI 14 — 18 ліпеня 2008 VII 20 — 24 ліпеня 2009 VIII 26 ліпеня — 1 жніўня 2010 каля 300 чалавек IX 1 — 7 жніўня 2011 каля 300 чалавек X 23 — 27 ліпеня 2012 каля 130 чалавек XI 22 — 26 ліпеня 2013 больш за 200 чалавек XII 21 — 25 ліпеня 2014 каля 200 чалавек XIII 20 — 24 ліпеня 2015 больш за 250 чалавек XIV 8 — 14 жніўня 2016 каля 200 чалавек XV 22 — 28 ліпеня 2017 XVI 21 — 29 ліпеня 2018 XVII 22 — 28 ліпеня 2019 каля 200 чалавек У 2020 — 2021 годзе «Музычная майстэрня» ў Івянцы не праводзілася.XVIII 27 — 31 ліпеня 2022 XIX 24 — 30 ліпеня 2023 182 чалавекі XX 22 — 28 ліпеня 2024 207 чалавек XXI 21 — 27 ліпеня 2025 152 чалавекі XXII 20 — 26 ліпеня 2026 190 чалавек

«Майстры» У розны час у якасці ментараў з Польшчы прыязджалі: Зоф’я Баркоўская — дырыжорка хору Цэнтру Яна Паўла Другога ў Варшаве, лаўрэат шматлікіх узнагарод, дыпламаваны філосаф; амаль ад пачатку звязаная з «Музычнай Майстэрняй». — спявак, кампазітар, дырыжор; звязаны з музычнай суполкай Дамініканскага кляштара ў Кракаве. Рафал Кабылінскі — тэнар, езуіт, ксёндз. — папулярны кампазітар літургічнай музыкі, аўтар шматлікіх музычных праектаў, дырыжор, кантрабасіст, спявак. — музыкант, аранжыроўшчык, кампазітар, журналіст і публіцыст, аўтар радыё- і тэлепраграм; заснавальнік ды арганізатар «Музычнай Майстэрні».

Крыніцы

Спасылкі Сайт, прысвечаны «Музычнай майстэрні» Гісторыя «Музычнай майстэрні» на сайце «Catholic.by» Інтэрв’ю Яна Паспяшальскага пра «Музычную майстэрню» на сайце «Catholic.by»

Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Касцёльная музыка Катэгорыя:Івянец