Баі на Полацкім напрамку ў 1919 годзе — баі паміж часцямі Войска Польскага і Чырвонай Арміі ў верасні—лістападзе 1919 года.

Наступленне польскіх войск Пасля баёў у жніўні 1919 года на Полацкім напрамку адступаючыя савецкія войскі абмяжоўваліся прыкрыццём і ўзмацненнем фронту на лініі азёр Язна — Доўгае — Шо. Толькі ў першых чыслах верасня савецкая 17-я стралковая дывізія пачала наступленне паміж варожымі 1-й пяхотнай дывізіяй і 8-й пяхотнай дывізіяй. У сувязі з поспехам праціўніка польскі генерал С. Шаптыцкі ўзмацніў 8-ю пяхотную дывізію двума батальёнамі і двума артылерыйскімі батарэямі з Вялікапольскай групоўкі. Нават не паспеўшы атрымаць падмацаванні, палякі спынілі прасоўванне «чырвоных», і 14 верасня 1-я кавалерыйская брыгада пры падтрымцы часцей 8-й пяхотнай дывізіі захапіла ДзіснуJanusz Odziemkowski: Piechota polska w wojnie z Rosją bolszewicką 1919-1920. Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Adam”, 2010.. Пасля заканчэння засяроджвання Вялікапольскай групоўкі і прыбыцця 13-га пяхотнага палка з Вільні 8-я дывізія пачала наступленне на Полацк і Лепель.

Савецкія войскі аказалі жорсткае супраціўленне ўздоўж чыгуначнай лініі на Полацк, выкарыстоўваючы бронецягнік. Пасля цяжкіх баёў з часцямі савецкай 17-й стралковай дывізіі былі фарсіраваны Нача і Ушача, а 21 верасня быў захоплены полацкі прыгарад Экімань, размешчаны на левым беразе Дзвіны. Чырвонаармейцы, адыходзячы за раку, разбурылі маставую пераправу, і палякам не ўдалося стварыць плацдарм на правым беразе ракі. Іх артылерыя, размешчаная ў раёне Экімані, стала абстрэльваць чыгуначны вакзал у Полацку, што абцяжарыла праціўніку выкарыстанне гэтага важнага чыгуначнага вузла.

На іншым кірунку часці 8-й стралковай дывізіі занялі Ушачы, вёску Гомель і, ліквідаваўшы савецкі плацдарм, захапілі Улу, размешчаную 50 км на паўднёвы ўсход ад ПолацкаJanusz Odziemkowski: Piechota polska w wojnie z Rosją bolszewicką 1919-1920. Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Adam”, 2010.. Наступленне на Лепель было некалькі горш з-за складаных умоў мясцовасці, балот і лясоў. Часці 13-га і 33-га пяхотных палкоў увайшлі ў горад толькі 27 верасня, а затым захапілі вёску Камень, 20 км на паўночны ўсход, па дарозе на Улу.

Контрнаступленне савецкіх войск Камандаванне Заходняга фронту (камандуючы У. М. Гіціс), заўважыўшы небяспеку далейшага прасоўвання палякаў да Віцебска, загадала перайсці ў контрнаступленне з мэтай адціснуць іх за лінію Бярэзіны і Авуты. У наступныя тыдні савецкае камандаванне ўвяло ў бой 53-ю стралковую дывізію. Яе асноўнай задачай было вярнуць сабе левабярэжную частку Полацка і адцясніць палякаў ад Дзвіны. 4 і 5 кастрычніка 91-й, 92-й, 95-й і 93-й стралковыя палкі атакавалі без поспеху, а 9 кастрычніка атакавала групоўка, узмоцненая 90-м і 94-м стралковымі палкамі. Перад фронтам 8-й дывізіі таксама былі сканцэнтраваныя 461-й, 463-й і 464-й стралковыя палкі, перакінутыя з раёна БарысаваJanusz Odziemkowski: Piechota polska w wojnie z Rosją bolszewicką 1919-1920. Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Adam”, 2010..

16 кастрычніка савецкія войскі перайшлі ў контрнаступленне і занялі Пышна, адрэзаўшы часці 13-га і 33-га польскіх палкоў у Лепелі ад пераправы на Бярэзіне. Аднак, нягледзячы на адсутнасць сувязі з астатняй часткай дывізіі, палкі з боем прабіліся праз населены пункт на заходні бераг ракі. 21 кастрычніка савецкі стралковы полк паспяхова атакаваў і выбіў польскі 33-і пяхотны полк з Ушачаў і прымусіў адысці на мяжу ракі Авуты і возера Доўгае. Адступленне прывяло да адыходу і 21-га пяхотнага палка таксама да лініі возера. Адначасова савецкія войскі выбілі 36-ы пяхотны полк з Экімані і ўтварылі тут плацдармJanusz Odziemkowski: Piechota polska w wojnie z Rosją bolszewicką 1919-1920. Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Adam”, 2010..

Аднаўленне пазіцый Поспех наступлення савецкай 16-й арміі ў паласе абароны 8-й пяхотнай дывізіі занепакоіў генерала Шаптыцкага. Ён вырашыў падтрымаць гэты ўчастак палкамі 1-й літоўска-беларускай дывізіі пад камандаваннем генерала Юзафа Ласоцкага, якая ў трэцяй дэкадзе кастрычніка па чыгунцы дасягнула горада Докшыцы. Байцы гэтай дывізіі ўвайшлі ў склад групы генерала Стэфана Макшэцкага разам з 8-й пяхотнай дывізіяй, узмацніўшы ўвесь участак верхняй Бярэзіны і лінію абароны ў раёне азёр Доўгае і Шо. Неўзабаве 4 лістапада контратака аб’яднаных сіл 8-й дывізіі і 5-га і 6-га пяхотных палкоў 1-й дывізіі легіёнаў прывяла да аднаўлення лініі фронту пад Полацкам па Дзвіне. Да 8 лістапада польскія часці выйшлі на лінію фронту, занятую падчас вераснёўскага наступлення, і перайшлі да абароны.

Крыніцы

Літаратура

Директивы командования фронтов Красной Армии (1917-1922): Сб. док. в 4 т. Т. II. Март 1919 г.-апрель 1920 г. / Глав. архив. упр. при Совете Министров СССР, Ин-т воен. истории М-ва обороны СССР, Центр. гос. архив Советской Армии; Отв. сост. Т.Ф. Каряева. — М.: Воениздат, 1972. — 804 с. А. П. Грицкевич. Западный фронт РСФСР 1918-1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию. Минск, Харвест, 2010. 496 с. Т. Иванова. Деятельность государственных органов управления Витебской губернии во время польско-советской войны 1919 – 1920 гг. / Т. Иванова // Журнал международного права и отношений. 2005. С. 46 – 50 Norman Davies, White Eagle, Red Star: the Polish-Soviet War, 1919-20, Pimlico, 2003, . (First edition: New York, St. Martin’s Press, inc., 1972.), pages 58-60 Janusz Odziemkowski: Leksykon wojny polsko-rosyjskiej 1919—1920. Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Rytm», 2004. ISBN 83-7399-096-8. Janusz Odziemkowski: Piechota polska w wojnie z Rosją bolszewicką 1919-1920. Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Adam”, 2010. ISBN 978-83-7072-650-8.

Катэгорыя:Лістапад 1919 года Катэгорыя:Кастрычнік 1919 года Катэгорыя:Канфлікты 1919 года Катэгорыя:Бітвы польска-савецкай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Верасень 1919 года Катэгорыя:1919 год у Беларусі