Patria AMV — фінляндская браняваная машына, якая вырабляецца кампаніяй Patria Land & Armament Oy. Выкарыстоўваецца ў якасці баявой браняванай машыны, БТР, камандзірскай машыны, машыны хуткай дапамогі і самаходнага мінамёта.

Першыя прататыпы былі пабудаваныя ў 2001 годзе. У 2004 годзе наладжана серыйная вытворчасць. Бранявік экспартаваўся ў Харватыю, Славакію і Польшчу. У апошняй вырабляецца па ліцэнзіі пад назвай Rosomak. Эксплуатаваўся вайскоўцамі ПАРPatrialta 238 panssariajoneuvoa Etelä-Afrikkaan, Украіны, Японіі, ШвецыіThe Military Balance 2024. — P. 143., СлавенііThe Military Balance 2024. — P. 137., ААЭ.

Мае модульную канструкцыю і здымны падрамнік, да якога мацуецца прывад і апора для колаў. Апошняя мадэль серыі AMV XP 8x8 даступная ў версіях з падоўжанай колавай базай і больш высокай лініяй даху. Аўтамабіль мае абарону ад прыдарожных бомбаў, балістычную абарону ўзроўню K5+, супрацьмінную абарону STANAG 4a/4b.

Бранявік выкарыстоўваўся Войскам Польскім падчас вайны ў Афганістане, сіламі Еўрасаюза ў Чадзе і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, ААЭ ў грамадзянскай вайне ў Емене, УСУ ў ходзе расійска-ўкраінскай вайны.

Крыніцы

Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Бранятэхніка Польшчы