Сфагнум мяккі (Sphagnum molle) — від імхоў сямейства Сфагнавыя.
Апісанне
Аднадомная расліна. Багата спараносіць ў канцы лета. Размнажаецца таксама вегетацыйнаСфагнум мяккі ў Чырвонай кнізе Беларусі . Часцей за ўсё не вельмі вялікая расліна, мяккая і друзлая ў свежым стане і цвёрдая пасля высыхання. Колер раслін бледны: бялёсы, жаўтлявы або пурпурна-блакітны, а часам і глыбокі пурпурна-чырвоны. Споры маюць памер 27-33 мкм. Споравыя капсулы спеюць з пачатку да сярэдзіны лета.
Арэал
Заходняя і сярэдняя Еўропа (Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Швецыя і Нарвегія), Скандынавія, Паўночная Амерыка. У Беларусі знойдзены ў Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, Слуцкім раёне Мінскай вобласці, Глускім раёне Магілёўскай вобласці і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу СССР (1984) і Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ва Украіне, Польшчы і Літве.
Спасылкі
Сфагнум мяккі ў Чырвонай кнізе Беларусі Сфагнум мяккі ў Flora of North America
Катэгорыя:Сфагнум Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1846 годзе