Факультэт англійскай мовы БДУЗМ — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў.

Станам на 2024 год навучаецца каля 2300 студэнтаў на дзённай форме і каля 850 на завочнай. На пяці кафедрах працуюць больш 130 выкладчыкаў. Ажыццяўляецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Сучасныя замежныя мовы» (англійская мова і другая замежная мова) і «Лінгвістычная адукацыя» (англійская мова). У якасці другой замежнай мовы вывучаюцца нямецкая, французская, іспанская, італьянская, польская, кітайская, карэйская, арабская, турэцкая, шведская, японская мовы.

Гісторыя Факультэт англійскай мовы заснаваны ў 1948 годзе. Першым дэканам стаў Аляксандр Пятровіч Шлопак. На першы курс факультэта ў год стварэння было залічана 88 студэнтаў. Навучанне забяспечвала кафедра англійскай мовы ў складзе 13 выкладчыкаў.

Структура

Кафедра фанетыкі англійскай мовы Кафедра замежнай літаратуры Кафедра гісторыі і граматыкі англійскай мовы Кафедра лексікалогіі і стылістыкі англійскай мовы Кафедра тэорыі і практыкі англійскай гаворкі

Дэканы

1948—1964 — Аляксандр Пятровіч Шлопак; 1964—1967 — Міхаіл Андрэевіч Хазяеў; 1966—1967 — Анатоль Мікалаевіч Дзмітрыеў; 1967—1970 — Віталь Аляксандравіч Мальцаў; 1971—1982 — Галіна Пятроўна Багуслаўская; 1982—1992 — Галіна Сямёнаўна Пракапчук; 1992—2014 — Ніна Андрэеўна Капачова; з 2014 года — Павел Міхайлавіч Лявонцьеў.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Факультэты МДЛУ Катэгорыя:З’явіліся ў 1948 годзе