Монааксід вугляроду, аксід вугляроду(II), вокіс вугляроду або чадны газ (), хімічная формула — CO — прадукт няпоўнага акіслення вугляроду. Пры стандартных умовах монааксід вугляроду — бясколерны таксічны газ без паху, лягчэй паветра.
У прамысловасці вырабляюць праз газіфікацыю паліва, пры канверсіі газаў.
Выкарыстоўваецца як высокакаларыйнае паліва, сыравіна ў арганічным сінтэзе.
Уласцівасці Газ без колеру і паху, tкіп −191,5 °C, шчыльнасць 1,25 кг/м³ (0 °C).
Раствараецца ў спірце, бензоле, дрэнна — у вадзе. Гаручы, сумесь з паветрам (12,5 — 74 % аксіду вугляроду) выбухованебяспечная. Пры высокіх тэмпературах узаемадзейнічае з вадародам і аксідамі металаў (як аднаўляльнік), з хлорам, серай, некаторымі металамі (гл. карбанілы металаў).
Атрутны, узаемадзейнічае з гемаглабінам крыві, ГДК для вытворчых памяшканняў 0,03 мг/л.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Аксіды вугляроду Катэгорыя:Яды