Анатоль Панцялеевіч Ткачэ́нка () — вучоны ў галіне тэлекамунікацый і тэлевізійных сістэм, кандыдат тэхнічных навук (1969), дацэнт (1974).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Кіраўск (Луганская вобласць УССР). У 1960 годзе скончыў Ваенна-марское інжынернае вучылішча сувязі імя А. С. Папова, у 1962 годзе Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі імя М. А. Бонч-Бруевіча, у 1969 годзе аспірантуруТкачэнка, Анатолій Панцялеевіч (кандыдат тэхнічных навук; нар. 1938) // Вучоныя Беларусі. У 1960—1965 гадах працаваў інжынерам-кансруктрам у Цэнтральным канструктарскім бюро электроннага машынабудавання ў Луганску. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Мінскім філіяле Усесаюзнага завочнага электратэхнічнага інстытута сувязі. З 1970 года А. П. Ткачэнка ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) — дацэнт кафедры сістэм тэлекамунікацый, у 1992—1997 гадах прафесар.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 350 навуковых прац, падручнікаў, аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы па пытаннях кабельнага тэлебачання і лічбавага радыёвяшчання і тэлевяшчання, валаконна-аптычных лініях сувязі для рэпартажных комплексаў каляровага і кабельнага тэлебачання; па стварэнні дыягнастычных прылад для каляровых тэлевізійных прыёмнікаў. Адзін з аўтараў і навуковы рэдактар энцыклапедычнага даведніка «Бытавая радыёэлектронная тэхніка» (1995).
Сярод апублікаванага: Техника телевизионных измерений: Учеб. Пособие для вузов / Ткаченко А. П., Кириллов В. И. — Мн.: Вышэйшая школа, 1976. — 224 с.; Цветное телевидение. — МН..: Беларусь, 1981. — 254 с.; Телевидение и передача изображений : Учеб. пособие для вузов по спец. 0708 «Многоканал. электросвязь» / В. И. Кириллов, А. П. Ткаченко. — Минск : Вышэйшая школа, 1988. — 319 с. : ил. Цифровое телевидение : в 2 ч. Ч. 1 : Кодирование источника сообщений в системах цифрового телевизионного вещания : учебно-метод. пособие / А. П. Ткаченко, А. Л. Хоминич. — Минск : БГУИР, 2015. — 163 с. : ил.; Дипломное проектирование. Требования к расчетно-аналитической части дипломных работ и проектов : Пособие / Н. В. Тарченко, А. П. Ткаченко, А. Л. Хоминич. — Минск : БГУИР, 2015. — 103 с.: ил.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Ткаченко, Анатолий Пантелеевич (кандидат технических наук) // Электронны каталог Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Ткаченко Анатолий Пантелеевич // Помощник студента БГУИР Ткаченко Анатолий Пантелеевич // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Ткаченко Анатолий Пантелеевич // База патентов Беларуси Архив юбилеев учёных БГУИР
Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-марскога інстытута радыёэлектронікі імя А. С. Папова Катэгорыя:Тэхналогіі тэлебачання Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў