Стыхархоз — глісная хвароба баброў, якая выклікаецца трэматодай віду . — С. 27.
Апісанне
Узбуджальнік — трэматода . Цела авальнае, даўжынёй каля 5 — 16 мм. Мае ротавую і брушную прысоскі. Яйцы (0,162 — 0,180) X (0,097 — 0,113) мм.
Стыхорхісы лакалізуюцца ў кішэчніку баброў. Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — водных малюскаў. Стадыі спарацысты, а часам і даччыных рэдый адсутнічаюць. Працягласць жыцця паразіта ў арганізме бабра — да 28 месяцаў.
Бабры заражаюцца пры заглынанні з вадой інвазійных лічынак узбуджальніка.
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў краінах Паўночнай Амерыкі і ЕўропыСТИХОРХОЗ .
Сімптомы і дыягностыка
Хвароба праяўляецца расстройствам стрававання, анеміяй слізістых абалонак, ацёчнасцю галавы, прыгнечаным агульным станам, схудненнем, пры значнай інвазіі жывёлы гінуць. Дыягназ удакладняюць гельмінтакапралагічнымі даследаваннямі.
Лячэнне і прафілактыка
У лячэнні выкарыстоўваюць бітыянол, . Прафілактыкай з’яўляецца знішчэнне прамежкавых гаспадароў стыхорхісаў — прэснаводных малюскаў, абгароджванне ферм ад пранікнення дзікіх баброў, апрацоўка гарачай вадой воднай расліннасці, якая скормліваецца бабрам.
Крыніцы
Катэгорыя:Трэматадозы Катэгорыя:Смактуны