Ранапунгер’я () — вёска ў воласці Алутагузэ павета Іда-Вірумаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Тудуліна. Размешчана на абодвух берагах у вусці рэчкі Ранапунгер’я, якая ўпадае ў Чудское возера, у паўднёвай частцы павета Іда-Вірумаа, за 49 км ад Йыхві. Першае пісьмовае згадванне пра вёску датуецца 1534 годам. У 19 стагоддзі ў вёсцы была карчма і паштовая станцыя.
Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі Катэгорыя:Іда-Вірумаа