MTVR (абрэвіятура ад англ: Medium Tactical Vehicle Replacement) — сямейства амерыканскіх грузавых аўтамабіляў. На ўзбраенні з 1999 года. Сямейства распрацавана і вырабляецца кампаніяй Oshkosh Defense.
Апісанне Усе серыйныя версіі MTVR заснаваныя на канфігурацыі шасі 6×6 і маюць раму, вырабленую з тэрмічна апрацаванай вугляродзістай-марганцевой сталі. Рухавік размешчаны пад пярэднім шклопластыкавым капотам. Кабіна месціць тры чалавекі і ўяўляе сабой зварную канструкцыю з алюмініевага профілю з прылепленай алюмініевай ашалёўкай. Кабіна складаецца, каб паменшыць агульную вышыню да 2,5 метра, а з сярэдзіны 2007 года серыйныя аўтамабілі браніраваны і аснашчаны кандыцыянерам. Таксама зменены мацаванні кабіны і мадэрнізаваная падвеска кабіны.
За выключэннем брытанскіх варыянтаў Wheeled Tanker, усе MTVR аснашчаны 11,9-літровым шасціцыліндравым дызельным рухавіком Caterpillar C-12 з палепшанай сістэмай кіравання ADEM III, які развівае магутнасць 425 конскіх сіл пры 180 аб/хвіл. Калі сістэма цэнтралізаванага рэгулявання ціску паветра ў шынах (CTIS) настроена на карысную нагрузку ад 0 да 2 тон, выхадная магутнасць рухавіка аўтаматычна зніжаецца прыкладна на 20%. Трансмісія ўкамплектавана сяміступеністай аўтаматычнай каробкай перадач Allison HD 4070P, гідратарнсфарматарам TC-541 і аднаступеністай раздатачнай каробка серыі Oshkosh 30000.
Незалежная спружынная падвеска Oshkosh TAK-4, усталяваная на MTVR, забяспечвае ход пярэдняй падвескі 40 см і задняй падвескі 32 см.
Варыянты MK23 — стандартны грузавы аўтамабіль, колавая база 4,67 метра. MK25 — стандартны грузавы аўтамабіль з лябёдкай, колавая база 4,67 метра. MK27 — падоўжаны грузавы аўтамабіль, колавая база 5,49 метра. MK28 — падоўжаны грузавы аўтамабіль з лябёдкай, колавая база 5,49 метра. МК29 — самазвал без лябёдкі, колавая база 4,67 метра. МК30 — самазвал з лябёдкай, колавая база 4,67 метра. MK36 — эвакуатар, колавая база 5,49 метра. МК31 — цягач, колавая база 5,49 метра. MK28C — аўтамабіль спецыяльнага прызначэння з колавай базай 5,49 метра. MK37 — аўтамабіль папаўнення боезапасу для HIMARS, колавая база 5,49 метра (на базе MK27) MK38 — прычэп для MK37.
Аператары
Крыніцы
Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка ЗША