Пётр Фёдаравіч Лысенка () — беларускі археолаг, доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1993), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія З бацькамі пераехаў з Зарачан у Пінск Брэсцкай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1953).

З 1964 года працаваў у Інстытуце гісторыі НАНБ — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара сярэдневяковай археалогіі, загадчык аддзела археалогіі Сярэдневякоўя, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэднявечча і Новага часу Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Вывучаў курганы XI—XIII ст., старажытныя гарады: Тураў, Берасце, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Менск. Пры раскопках у Брэсце, упершыню для драўлянай побытавай архітэктуры Русі, выявіў жылыя пабудовы на 12—13 вянцоў з аконнымі праёмамі і фрагментамі даху — т. зв. курыцамі і самцамі. Прыйшоў да высновы, што Брэст заснаваны дрыгавічамі. Вынікам даследаванняў было адкрыццё археалагічнага музея «Бярэсце».

На раскопках у Тураве выявіў рэшткі храма, імаверна, разбуранага землетрасеннем у XIII ст. Па выніках раскопак створаны Тураўскі археалагічны музей-павільён.

Аўтар шэрага манаграфій і звыш 150 навуковых артыкулаў; падрыхтаваў шэраг навукоўцаў. З 1994 года — у складзе экспертнага савета Вышэйшага атэстацыйнага камітэта (ВАК) Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках, з 1999 — старшыня экспертнага савета ВАК па археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных навуках. Працяглы час быў старшынёй палявога камітэта Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Званні і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) за цыкл прац «Паўднёвая Беларусь у IX—XIII ст.». Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979). Ганаровы грамадзянін Турава. Ганаровы грамадзянін Пінска.

Творы Древнейшие города Белоруссии. — Мн., 1966. (Сумесна з Г. В. Штыхавым) Города Туровской земли. — Мн., 1974. Берестье. — Мн., 1985. Открытие Берестья. — Мн., 1989; 2007, 2-е изд. Дреговичи. — Мн., 1991. Древний Пинск IX—XIII вв. — Мн., 1997; Пинск, 2007, 2-е изд. Туровская земля IX—XIII вв. — Мн., 1999; 2001, 2-е изд. Древний Туров. — Мн., 2004. Сказание о Турове. — Мн., 2006; 2007, 2-е изд.

Памяць

Імя Пятра Лысенкі нададзена вуліцы ў Пінску (; ). У Брэсце ў археалагічным музеі «Бярэсце» Пятру Лысенку адкрылі мемарыяльную дошка (18.09.2026). Брэсцкі абласны краязнаўчы музей прэзентаваў новы культурна-адукацыйны праект — «Берасцейскі край. Гісторыя. Традыцыя. Людзі». Яго першае мерапрыемства прысвяцілі 95-годдзю з дня нараджэння археолага доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Лысенкі. Дзякуючы яго пошукаў было выяўлена першапачатковае месцазнаходжанне старажытнага Бярэсця. Прэзентавана выстаўка «Першаадкрывальнік». Наведвальнікі могуць убачыць фатаграфіі, дакументы, асабістыя рэчы археолага. Сярод іх — матацыкл, на якім навуковец праехаў ні адну тысячу кіламетраў у сваіх экспедыцыях. Паказаны і асабліва каштоўныя знаходкі: шапка XIII стагоддзя і рукавіца.

Крыніцы

Літаратура Каваленя А., Ляўко В., Мядзведзеў А. Даследчык Тураўскай зямлі: да 75-годдзя з дня нараджэння і 45-годдзя навуковай дзейнасці Пятра Фёдаравіча Лысенкі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — № 9. — С. 53—57.

Спасылкі

Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Турава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінска