Мар’ян Віж (сапраўднае імя Мар’ян Міхайлавіч Зайцаў, , Мінск — , Мінск) — беларускі празаік, публіцыст, гісторык.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. Скончыў у 1971 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля праходжання ў 1971—1973 гадах вайсковай службы працаваў адказным сакратаром Беларускага таварыства аховы помнікаў. З 1974 г. загадчык аддзела аховы помнікаў Гістарычнага музея Украіны. З 1976 г. рэдактар у рэдакцыі гісторыі Беларусі БелСЭ.
Выкладаў гісторыю Беларусі ў Мінскім інстытуце культуры., грамадскія дысцыпліны ў ПТВ № 107, быў лектарам Мінскага абласнога бюро прапаганды ведаў аб помніках гісторыі і культуры, супрацоўнікам аддзела тэхнічных сродкаў навучання ў Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1981—1985 гадах гг. суіскальнік аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. У 1982 г. напісаў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сялянскі рух у Беларусі напярэдадні і падчас першай рэвалюцыйнай сітуацыі (1857—1862)», якую аднак не абараніў. У 1993—1995 гадах гг. загадчык аддзела ў газеце «Наша слова». У 1995—1996 гадах гг. выкладаў курс беларусазнаўства ў Інстытуце сучасных ведаў. Напрыканцы жыцця працаваў спецыялістам па сувязях з друкам і тэлебачаннем Цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства глухіх.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.
Памёр года ў Мінску. Пахаваны там жа.
Творчасць Першая публікацыя выйшла ў 1974 г. у газеце «Знамя юности». Пісаў на беларускай і рускай мовах вершы, апавяданні, нарысы. Сааўтар аповесці «Лабірынт» (Мінск, 1991), зборніка гісторыка-публіцыстычных нарысаў «Чары даўніны» (Мінск, 1989).
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 440).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя