Вольга Уладзіміраўна Канопліч, па нараджэнні Якута (нар. ) — беларуская валейбалістка.
Біяграфія Пачала займацца валейболам у 10 гадоў у г. Гродна, першым трэнерам была Тамара Барысаўна Кавалёва. У 2004—2005 гадах выступала за дубль «Белбізнесбанк—БДЭУ» (цяпер «Мінчанка») г. Мінск, а ў 2006 годзе падпісала кантракт з «Жамчужынай Палесся» г. Мазыр. Па завяршэнні кар’еры ў прафесійным спорце ў 2018 годзе перайшла ў трэнерскі штаб «Жамчужыны Палесся» трэнерам-аператарам відэазапісу (статыстыкам). У 2019 годзе была ў трэнерскім складзе на Чэмпіянаце Міра з дзяўчатамі моладзевай зборнай РБ (Егіпет, г. Каір).
Спасылкі Коноплич Ольга/ Kanoplich Volh ВК «Жемчужина Полесья» — история
Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Жамчужыны Палесся» Мазыр Катэгорыя:Валейбольныя трэнеры Беларусі