Хіфумі Абэ (; ) — японскі дзюдаіст, уладальнік 5 дана дзюдо, чатырохразовы чэмпіён свету ў вагавой катэгорыі да 66 кг. Двухразовы алімпійскі чэмпіён у вагавой катэгорыі да 66 кг (2020 і 2024 гадоў). Брат алімпійскай чэмпіёнкі 2020 года Уты Абэ.
Біяграфія Пачаў займацца дзюдо ва ўзросце 6 гадоў у Hyogo Boys Kodamakai, з-за таго, што ўбачыў спаборніцтвы дзюдаістаў па тэлевізары.
Абэ выйграў два сярэбраныя медалі на сусветных першынствах сярод моладзі, спачатку ва ўзросце да 18 гадоў у 2014 годзе, а затым ва ўзросце да 21 года ў Форт-Лодэрдэйлі ў 2014 годзе. Праз некалькі тыдняў, у тым жа годзе, ён выйграў свой першы буйны міжнародны турнір, выйграўшы Кубак Дзігора Кано, перамогшы Масасі Эбінуму, бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў у Лондане і трохразовага чэмпіёна свету.
На чэмпіянаце Японіі ў 2016 годзе ён зноў перамог Масасі Эбінуму ў паўфінале, а затым выйграў тытул. Нягледзячы на гэтую перамогу, менавіта Масасі Эбінума быў абраны для абароны японскага сцяга на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. У ліпені Абэ выйграў новы турнір Вялікага шлема ў Цюмені, а ў канцы года выйграў Кубак Дзігора Кано.
У лютым 2017 года ён стаў самым маладым пераможцам у гісторыі турніру ў Парыжы.
На чэмпіянаце свету 2017 года ў Будапешце ён перамог усіх сваіх супернікаў і заваёўвае залаты медаль. У канцы года ён выйграў свой трэці тытул у Кубку Дзігора Кано.
У 2018 годзе ён выйграў «Вялікі шлем» у Екацярынбургу, а затым саступіў упершыню з 2015 года на Гран-пры Заграбе мангольскаму атлету Алтансухі Доўдану.
На чэмпіянаце свету 2018 года ў Баку, у фінале ў вагавой катэгорыі да 66 кг, атрымаў перамогу ва ўсіх сваіх паядынках і заваяваў другі залаты медаль на сусветных чэмпіянатах.
На чэмпіянаце свету 2019 года, які праходзіў у Токіа заваяваў бронзавы медаль, перайграўшы ў паядынку за бронзу італьянскага спартсмена Мануэля Ламбарда.
У 2021 годзе стаў алімпійскім чэмпіёнам на гульнях у Токіа.
Зноскі
Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па дзюдо