BELARUS-09Н — беларускі мотаблок, прызначаны для выканання ворыва лёгкіх глеб, баранавання, культывацыі, міжраднай апрацоўкі бульбы і буракоў, кашэння траў у садках і агародах, на прышкольных і прысядзібных участках, а таксама для транспартавання грузаў.
Гісторыя Быў сканструяваны ў 1992 годзе. Першы мотаблок сышоў з канвера ў гэтым жа годзе. Неадразова мадыфікаваўся.
У снежні 2009 года Смаргонскі агрэгатны завод выпусціў 15-тысячны мотаблок15-тысячный мотоблок — 10 Декабря 2009 — Сморгонский агрегатный завод.
11 сакавіка 2011 года быў сабраны 20-тысячны мотаблокМотоблоков — 20 тысяч — 15 Марта 2011 — Сморгонский агрегатный завод .
Мотаблокі Беларус-09Н, акрамя Беларусі, пастаўляліся ў Расію, Украіну, Літву, Латвію, Эстонію, Венесуэлу і ЗША.
Апісанне Мотаблок падыходзіць для выкарыстання ў фермерскіх і прысядзібных гаспадарках, на жывёлагадоўчых фермах, для працы ў цяпліцах, садках, агародах, парках і скверах, на прышкольных участках. Мае шырокі асартымент малагабарытнага навяснога абсталявання для сельскагаспадарчых і камунальных работ.
Колавая формула 2×2. Колы мотаблока з пнеўматычнымі шынамі 6L-12Сморгонский агрегатный завод — Продукция .
На BELARUS-09Н усталёўваліся аднацыліндровыя чатырохтактныя бензінавыя рухавікі Honda GX270HONDA | Обзор модели , Lifan LF177 або Kipor KG280. Працоўны аб'ём рухавіка складае 270 см3. Намінальная магутнасць 6,6 кВт (9 к. с.).
Камплектаваліся толькі механічнай трансмісіяй; каробка перадач механічная, ступеністая, з пастаянным зачапленнем шасцерняў. Колькасць перадач 4 наперад, 2 назад.
Крыніцы
Спасылкі Прайс-лист на Официальном сайте Официальный сайт РУП «Сморгонский агрегатный завод»
Катэгорыя:Трактары МТЗ