Трэматадозы. — С. 115 (trematodoses) — глісныя хваробы чалавека і жывёл, выкліканыя смактунамі.
Апісанне Усе трэматадозы — біягельмінтозы. Першым гаспадаром паразіта заўсёды з’яўляецца малюск.
У чалавека ўзбуджальнікі паразітуюць у печані, падстраўнікавай залозе, кішэчніку, лёгкіх, у крыві, абумоўліваючы разнастайныя разлады.
Заражэнне адбываецца звычайна пры пападанні ўнутр лічынак з вадой і прадуктамі харчавання; пры апістархозе і метаганімозе — праз рыбу, пры параганімозе — праз крабаў і прэснаводных ракаў, пры фасцыялёзе — праз ваду і расліны; пры шыстасаматозах лічынкі паразітаў пранікаюць праз скуру падчас купання.
Распаўсюджанне Апістархоз сустракаецца часцей у Заходняй Сібіры, параганімоз і метаганімоз — на Далёкім Усходзе, шыстасамоз — у трапічных краінах. Лячэнне залежыць ад віду трэматадозу.
Арыентыровачна на трэматадозы печані хворыя каля 17 млн чалавек. Асаблівы аспект складаюць паразітарна-анкалагічныя асацыяцыі трэматадозаў печані з канцэрагенезам. Напрыклад, у Расіі найбольшая частата халангіякарцыномы адзначаецца ў інтэнсіўных агменях апістархозу у Об-Іртышскім рэгіёне. Развіццё халангіякарцыомы пры трэматадозах печані — шматфактарны працэс, у якім паразіты гуляюць ролю стымулятараў злаякаснага росту.
Сімптомы Пры трэматадозах печані (апістархоз, кланархоз, фасцыялёз) развіваюцца хранічны халецыстахалангіт, гепатыт, панкрэатыт, магчымыя пашкоджанні розных аддзелаў страўнікава-кішачнага тракту, назіраюцца таксама неўралагічныя парушэнні. Характэрнай прыкметай мочапалавога шыстасамозу з’яўляецца «тэрмінальная гематурыя» (з’яўленне крыві ў канцы мачавыпускання) і дызузычныя разлады.
Шыстасомы таксама могуць ствараць умовы для ўзнікнення рака.
Прагноз
Прагноз залежыць ад узбуджальніка і органа-мішэні. Значная доля ускладненняў абумоўлена нетыповай лакалізацыяй гельмінтаў, што звязана са складанай міграцыяй і непрыстасаванасцю да існавання ў арганізме чалавека многіх з іх.
Прафілактыка Прафілактыкай з’яўляецца ахова навакольнага асяроддзя ад забруджвання нечыстотамі, выкананне правіл асабістай гігіены, устрыманне ад ужывання ў недавараны выглядзе рыбы, ракаў і крабаў.
Спіс трэматадозаў чалавека У людзей апісаны каля 40 відаў трэматод. У лік трэматадозаў чалавека ўваходзяць:
Апафалоз Алярыёз Апістархоз Артыфехінастамоз Гастрадыскаідоз Гетэрафіёз Дыкрацэліёз Кланархоз Метаганімоз Метархоз Нанафіетоз Натакатылідозы Параганімоз Парамфістаматыдозы Плагіярхоз Прастаганімоз Псеўдамфістамоз Уотсаніёз Фасцыялёз Фасцыялапсідоз Хімастлоз Цэркарыёз Шыстасамоз Эўрытрэмоз Эхінапарыфіёз Эўпарыфіёз Эхінастамоз Эхінахазмоз
Крыніцы
Літаратура
Тропические болезни / Под ред. Е. П. Шуваловой. М., 1989. С. 311.
Скрябин К. И. Трематоды животных и человека. Т. 1 — 26. — М.; Л., 1947—1978 Гинецинская Т. А. Трематоды, их жизненные циклы, биология и эволюция. — Л. 1968 Жариков И. С. Трематодозы домашних животных. — Мн., 1970
Катэгорыя:Забытыя хваробы Катэгорыя:Трэматадозы