Карл Якаб Сундэваль (; —) — шведскі заолаг.

Біяграфія Скончыў Лундскі ўніверсітэт і атрымаў ступень доктара філасофіі ў 1823 годзе. Пасля гэтага падарожнічаў па Усходняй Азіі, затым вывучаў медыцыну і атрымаў ступень доктара медыцыны ў 1830 годзе. З 1833 года працаваў у Шведскім музеі прыродазнаўчай гісторыі (Стакгольм); у 1839—1871 гадах — у якасці прафесара і захавальніка сектара пазваночных жывёл. Навуковая дзейнасць яго датычылася розных галін заалогіі, пераважна сістэматыкі пазваночных (асабліва птушак) і некаторых бесхрыбтовых жывёл. Сундэваль апісаў сысуноў, птушак, павукападобных, насякомых і ігласкурых у заалагічнай частцы ў творы Гемара «Voyages de la commission scientifique du nord, 2-е partie» (1 т., Парыж, 1842—1845).

У 1856 апублікаваў сістэму фанетычнай транскрыпцыі шведскай мовы ў працы Om phonetiska bokstafver («Пра фанетычныя літары»), пасля якая стала асновай для Landsmålsalfabetet.

Катэгорыя:Заолагі Швецыі