Эрнст То́лер (; ) — нямецкі пісьменнік, драматург, рэвалюцыянер, адзін з лідараў экспрэсіянізму.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Замочын (сучасны Шамоцін у Польшчы). Да 1914 года вучыўся ва ўніверсітэце ў Грэноблі. У час Першай сусветнай вайны быў на фронце. Пасля дэмабілізацыі Эрнст Толер вярнуўся ў Берлін, вучыўся ў Гайдэльбергскім і Мюнхенскім універсітэтах. У 1919 годзе стаў адным з кіраўнікоў Баварскай Савецкай Рэспублікі, камандаваў Баварскай Чырвонай Арміяй. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у 1919—1924 гадах быў зняволены ў турму. З 1933 года Эрнст Толер у эміграцыі ў Швейцарыі, Вялікабрытаніі, ЗША.

Творчасць У творах Эрнста Толера адлюстраваны праблемы гуманнасці і жорсткасці, асобы і гісторыі, рэвалюцыйнай масы і яе правадыра, небяспекі нацызму. Для яго твораў характэрны вобразы-сімвалы, гратэскавыя настроі адзіноты, бездапаможнасці, катастрафізму. Галоўная тэма драм «Чалавек і маса» (1921), «Разбуральнікі машын» (1922), «Хінкеман», «Вызвалены Вотан» (1923), «Гоп-ля, мы жывём» (1927), «Тушыць катлы!» (1930), «Пастар Галь» (1939) — чалавек і рэвалюцыя. Аўтар зборніка вершаў «Кніга ластавак» (1924), аўтабіяграфічных нататак «Юнацтва ў Германіі» (1933), кнігі «Лісты з турмы» (1935). Таксама Эрнст Толер выступаў як публіцыст.

Крыніцы

Літаратура

Толлер Эрнст // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 288—291. — 824 стб.: ил.

Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі-экспрэсіяністы Катэгорыя:Драматургі Германіі Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Сацыялісты Германіі Катэгорыя:Члены Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Германіі Катэгорыя:Лістападаўская рэвалюцыя Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Германіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія)