Аглоблі (ад , звязанага з *globa — «жардзіна») — канструкцыйны элемент гужавых транспартных сродкаў або ворыўных прылад, які злучае іх з цяглавай сілай. Уяўляюць сабой пару жардзін (часцей бярозавых), прымацаваных канцамі да пярэдняй восі калёс ці да капылоў саней. Пры запрэжцы аглоблі замацоўваюцца з дугой гужамі ад хамута і рэгулююцца па яе шырыні атосамі.

У выязных экіпажах аглоблі часта мелі ў сярэдняй частцы авальны выгін, што стварала больш прасторы для запрэжанага каня.

У сохах падняпроўскага тыпу (Віцебская, Магілёўская вобласці) аглоблі (вобжы) былі больш кароткія і ўтваралі адзінае цэлае з асноўнай канструкцыяй. Ва Усходнім Палессі сустракалася пастроначная запрэжка з дадатковай аглобляй, што служыла сродкам тармажэння на спусках.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гужавы транспарт Катэгорыя:Конская вупраж