Мора Ірмінгера — мора на паўночным захадзе Атлантычнага акіяна паміж паўднёвай часткай вострава Грэнландыя і падводным хрыбтом Рэйк'янес — часткай Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта, што адыходзіць ад паўднёвай канечнасці Ісландыі. З поўначы праз Дацкі праліў злучаецца з Грэнландскім морам.

Названа ў гонар гідрографа Карла Людвіга Хрысціяна Ірмінгера (1802-1888).

Глядзі таксама Цячэнне Ірмінгера

Катэгорыя:Моры Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Моры паводле алфавіта