Фарход Рахімі (, , Пенджыкент, Ленінабадская вобласць, Таджыкская ССР) — таджыкскі вучоны-фізік і навукова-грамадскі дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Правадзейны член Нацыянальнай акадэміі навук Таджыкістана (2014), прэзідэнт НАН Таджыкістана ў 2013—2024 гадах. Замежны член НАН Беларусі (2021)Двенадцать иностранных ученых избраны членами НАН БеларусиВыборы в НАН Беларуси // Навука. — 2021. — 21 снежня. — С. 2 і РАН (2022).

Біяграфія Нарадзіўся 19 верасня 1968 года ў Пенджыкенце (Таджыкская ССР).

У 1992 годзе з адзнакай скончыў Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Выкладчык фізікі». У 1992—2000 гадах — лабарант, аспірант, старшы выкладчык кафедры «Агульная фізіка» ў Таджыкскім нацыянальным універсітэце (ТНУ). У 2000—2005 гадах — дактарант Таджыкскага нацыянальнага універсітэта і Інстытута ядзерных даследаванняў РАН, старшы выкладчык кафедры «Тэарэтычная фізіка», начальнік упраўлення каардынацыі і прагназавання ТНУ.

У 2005—2006 гадах — намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Таджыкістан. Са снежня 2006 года па 2013 год — першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Таджыкістан.

З 6 снежня 2013 года да 16 студзеня 2024 годаУказ Президента Республики Таджикистан об освобождении Рахими Фархода от должности Президента Национальной академии наук Таджикистана (Душанбе, 16 января 2024 года, № 679) — прэзідэнт НАН Рэспублікі Таджыкістан. З 16 студзеня 2024 года — старшыня Камітэта па пачатковай і сярэдняй прафесійнай адукацыі пры Урадзе ТаджыкістанаПостановление Правительства Республики Таджикистан "О назначении Рахими Фархода председателем Комитета по начальному и среднему профессиональному образованию при Правительстве Республики Таджикистан" (Душанбе, 16 января 2024 года, № 10.

Навуковая дзейнасць З’яўляецца аўтарам 4 манаграфій, 8 падручнікаў, 4 метадычных дапаможнікаў і больш за 95 навуковых артыкулаў, якія былі выдадзеныя ў Рэспубліцы Таджыкістан, Расійскай Федэрацыі, Галандыі, Іране, Казахстане, Германіі і іншых краінах.

Крыніцы

Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Замежныя члены РАН