Шыво́н Бернадэ́т Хо́гі (нар. , Ганконг) — ганконгская плыўчыха, двухразовы срэбны прызёр Алімпійскіх Гульняў 2020 і двухразовы бронзавы прызёр Гульняў 2024 у плаванні на 100 і 200 метраў вольным стылем. Чэмпіёнка свету 2024, трохразовая чэмпіёнка свету на кароткай вадзе, двухразовая чэмпіёнка Азіяцкіх гульняў.
Заваявала залаты медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у 2013 годзе.
У 2013 годзе на Усходнеазіяцкіх гульнях заваявала два сярэбраныя і пяць бронзавых медалёў.
У 2014 годзе на Азіяцкіх гульнях заваявала тры бронзавыя медалі.
У 2016 годзе стала ўдзельніцай чэмпіянату Big Ten Conference і дапамагла Мічыганскім расамахам па плаванні і скачках у ваду заваяваць тытул упершыню з 2004 года.
Прайшла кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 2016 у Рыа-дэ-Жанейра і прадстаўляла Ганконг у спаборніцтвах па плаванні на 200 метраў вольным стылем і на дыстанцыі 200 метраў комплексным. Выйграла 3-і заплыў на Алімпіядзе на дыстанцыі 200 метраў вольным. У другім паўфінале заняла шостае месца і не выйшла ў фінал.