Чоткий Паца — украінскі камедыйны праект, заснаваны ў 2014 годзе. Шоу прысвечана агляду навін Украіны і свету, стварэнню ўкраінскіх пародый на музычныя кліпы, відэаблогі, карысныя парады, конкурсы і іншыя тэмы, на якія каманда стварае гумарыстычныя відэаролікі.

На YouTube-канале «Чоткий Паца» больш за 4,5 млн падпісчыкаў, што робіць яго ўласнікаў самымі папулярнымі ўкраінскамоўнымі відэаблогерамі. Аўтары таксама маюць супольнасці ў ВКонтакте, Facebook, Instagram і Telegram.

Гісторыя Камедыйны праект заснаваны 31 кастрычніка 2014 года.

Улетку 2016 частка каманды пакінула праект. 4 лістапада 2016 года абвешчаны набор новых відэаблогераў. Частата выхаду ролікаў значна павялічылася. 6 мая 2017 года аб сваім выхадзе з праекта абвясціў удзельнік з псеўданімам Грыша Яблуножко (сапраўднае імя Антон Мурафа), які быў адзіным рускамоўным удзельнікам.

Зноскі

Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе