Тамаш Восіпавіч Багдановіч-Дваржэцкі (, ; ) — архітэктар і выкладчык беларускага паходжання, які дзейнічаў за часамі Расійскай імперыі ў Маскве. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Біяграфія З роду Дваржэцкіх (Дварэцкіх)-Багдановічаў, нарадзіўся ў Віцебску. У 1879—1885 гадах вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. У 1882 годзе атрымаў узнагароды Акадэміі мастацтваў: вялікую і малую срэбныя медалі. У 1883 годзе скончыў курс навук Акадэміі мастацтваў. У 1884 годзе ўзнагароджаны залатым медалём за праграму «Праект мужчынскага манастыра» і ў 1885 годзе вялікім залатым медалём за праграму «Вялікакняжацкі палац у сталіцы». У 1885 годзе атрымаў званне класнага мастака архітэктуры 1-й ступені, у тым жа годзе быў адпраўлены за граніцу Расійскай імперыі як пенсіянер Акадэміі мастацтваў. Быў у Венецыі да 1890 года.

Акадэмік архітэктуры з 1890 года, з 1892 года ад’юнкт-прафесар Акадэміі мастацтваў (звыш штату). З 1893 года выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Настаўнік архітэктара Канстанціна Мельнікава. З 1899 года быў сябрам Архітэктурна-тэхнічнай рады Будаўнічага аддзела Маскоўскай гарадской управы. Уваходзіў у склад Конкурснага сходу Строганаўскага вучылішча, быў захавальнікам мастацка-прамысловага музея пры вучылішчы. Сябра Маскоўскага архітэктурнага таварыства. Жыў ва ўласнай гарадской сядзібе на Малым Уласьеўскім завулку, 8.

У 1901 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ўваходзіў у склад Тэхнічнай рады Будаўнічага аддзела Савета раённых дум Масквы, кіраваў VI і VII раёнамі.

Праекты і пабудовы

Масква

Віндаўскі (Рыжскі) вакзал (назіранне за будаўніцтвам, паводле праекта Станіслава Бржазоўскага). Рыжская плошча, 2 (1897—1902) Помнік Аляксандру II (удзел у будаўніцтве, паводле праекта Аляксандра Памяранцава). Прэчысценская набярэжная (1900—1912, знесены ў 1918) Дом бясплатных кватэр імя Бахрушыных для ўдоў і сірот (сумесна з Карлам Гіпіусам). Сафійская набярэжная, 28 (1902) Каталіцкі Архікафедральны сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Малая Грузінская вуліца, 27/13 (1911) Уласная гарадская сядзіба. Малы Уласьеўскі завулак, 8

Іншыя гарады

Праект біржы Адэсы (сумесна з Аляксеем Трамбіцкім, 1896) Каталіцкі касцёл Сэрца Ісуса. Самара (1902—1906)

Крыніцы

Літаратура

Строитель. — СПб., 1897, 1—2, с. 58—67

Спаслылкі