Руская цывілізацыя — канцэпцыя асобнай цывілізацыі, сфармаванай рускім народам (у канструктывісцкім або прымардыялісцкім разуменні).

Вызначэнне Існуе тры розныя канцэпцыі рускай цывілізацыі: адналінейнае развіццё (У. С. Салаўёў) шматлінейнае развіццё (М. Я. Данілеўскі) змяшаная канцэпцыя (П. М. Мілюкоў)

Філіп Бэгбі вылучаў рускую цывілізацыю як адну з 29 перыферыйных цывілізацый.

Арнольд Тойнбі пісаў, што руская цывілізацыя мае сціплыя культурныя дасягненні. М. Я. Данілеўскі і Освальд Шпенглер апісвалі яе хутчэй як феномен будучыні. Шпэнглер лічыў, што рэформы Пятра I не адпавядалі традыцыям рускай цывілізацыі.

Сэмюэл Хантынгтан вызначаў рускую (славяна-праваслаўную) цывілізацыю як прадукт візантыйскага ўплыву, мангольскага праўлення і самабытнасці Кіеўскай Русі.

Крытыка Само існаванне расійскай цывілізацыі як феномена ставіцца пад сумнеў, некаторымі яна разглядаецца як «публіцыстычна-фальклорная міфалагема».

А. В. Грынёў і І. Купрашкін лічаць, што тэорыя рускай цывілізацыі мае схаластычнае адценне і з’яўляецца толькі спробай прадставіць старыя ідэі еўразійцаў, славянафілаў, рэлігійных філосафаў і геапалітыкаў у новай цывілізацыйнай абгортцы.

Глядзіце таксама

Рускі свет

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Цывілізацыі Катэгорыя:Славянафільства Катэгорыя:Руская філасофія