Дзяржаўны сцяг Чада — прыняты 6 лістапада 1959 года. Амаль ідэнтычны сцягу Румыніі.

Апісанне і сімволіка

Сцяг Чада складаецца з трох вертыкальных палосаў: сіняй, жоўтай і чырвонай. Ён уяўляе сабой камбінацыю сцяга Францыі, былой метраполіі, і панафрыканскіх колераў (зялёнага, жоўтага, чырвонага).

Колеры маюць наступнае значэнне: Сіні колер сімвалізуе неба, надзею і ваду. Жоўты колер увасабляе сонца і пустыню ў паўночнай частцы краіны. Чырвоны колер сімвалізуе прагрэс, адзінства, а таксама кроў, пралітую за незалежнасць Чада.

Чад Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Чада