Маргарыта Паўлаўна Ворыхава () — беларуская грамадская і палітычная дзеячка. Сустаршыня Бюро Кансультатыўнай рады па моладзі Савета Еўропы з 2024 года. Прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі з 2024 года. Чаліца Каардынацыйнай рады 3-га склікання.
Біяграфія Жыла ў Полацку, пазней пераехала ў Мінск. Два гады вучылася на факультэце эканомікі і менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Вымушана з’ехаць з Беларусі ў 2021 годзе з прычыны пагрому грамадскіх арганізацый. У 2022 годзе працавала праектнай менеджаркай у маркетынгавым агенцтве ў Тбілісі. Год вучылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па кірунках міжнароднай эканоміцы і палітыцы. Пасля працавала ў IT-кампаніі.
Грамадска-палітычная дзейнасць Удзельнічала ў дзейнасці і Задзіночання беларускіх студэнтаў. Прэзідэнт Беларускай Нацыянальнай моладзевай рады «Рада». Прадстаўляла «Раду» ў кантактнай групе Савета Еўропы і ў Кансультатыўнай радзе Еўрапейскага Саюза.
29 красавіка 2024 года абраная сустаршынёй Бюро Кансультатыўнай рады па моладзі Савета Еўропы.
У 2023 годзе перайшла працаваць у Офіс Святланы Ціханоўскай. 6 жніўня 2023 года стала дарадцай Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве.
Праз удзел у выбарах у Каардынацыйную раду ў 2024 годзе яе выбарчы спіс «Моладзевы наступ» быў прызнаны рэжымам Лукашэнкі экстрэмісцкім фармаваннем, а супраць яе была ўзбуджаная крымінальная справа. Па выніках галасавання прайшла дэлегатам у Каардынацыйную раду 3-га склікання па спісе «Моладзевага наступу».
4 жніўня 2024 года на канферэнцыі «» анансавана Святланай Ціханоўскай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па моладзевай палітыцы.
Узнагароды 9 лістапада 2023 года ў Бруселі атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023».
Сям’я Маці — Інэса Ворыхава. У сувязі з палітычнай дзейнасцю дачкі арыштавана 30 лістапада 2023 года на 15 дзён.
Крыніцы
Катэгорыя:Эмігранты з Беларусі Катэгорыя:Палітычныя эмігранты Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Нарадзіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 6 чэрвеня Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Катэгорыя:Члены фракцыі Наступ