КамАЗ-63968 або «Тайфун-К» — універсальны бронеаўтамабіль падвышанай абароненасці на арыгінальным шасі. Адпавядае машынам тыпу MRAP. З’яўляецца часткай сямейства бронеаўтамабіляў «Тайфун».
Апісанне Гісторыя ўсяго сямейства «Тайфун» пачынаецца з 2010 года, калі была зацверджана «Канцэпцыя развіцця ваеннай аўтамабільнай тэхнікі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на перыяд да 2020 года». У выніку была створана адзіная колавая грузавая платформа «Тайфун», якая забяспечвае высокую абароненасць экіпажа, грузу і вузлоў аўтамабіля ад стралковага ўзбраення і фугасаў. Таксама на яе можна мантаваць рознае мэтавае абсталяванне і ствараць на базе неабходныя мадыфікацыі накшталт машын сувязі, мабільных артылерыйскіх сістэм, аўтакранаў, транспартна-пускавых машын БЛА, эвакуатараў, экскаватараў і іншых. Над стварэннем працавалі спецыялісты аўтазавода «Урал», ААТ «Аўтадызель» «Групы ГАЗ», НТЦ ААТ «КАМАЗ», НДІ Сталі — дзе спраектаваная браня машыны, Федэральны ядзерны цэнтр, які разлічваў абароненасць бронекорпуса, кампанія «Магістраль-ЛТД», якая займалася стварэннем бронешкла, МГТУ імя М. Э. Баўмана, які займаўся распрацоўкай падвескі, і мноства іншых кампаній і НДІРусская-сила: КАМАЗ-63968 «Тайфун» ЗАЩИЩЁННЫЙ АВТОМОБИЛЬ.
Неабходнасць стварэння падобных машын дыктавалася тым, што асноўная маса баявых страт у войсках паходзіла з-за падрыву аўтамашын на мінным полі або ад фугасаў падчас перамяшчэння калон.
У снежні 2014 года ў Паўднёвую ваенную акругу паступіла першая партыя з 30 бронеаўтамабіляў. У наступным машына паступіла на абсталяванне сапёраў, ваеннай паліцыі, вайсковай разведкі і часцей СпП.
Браніраванне адпавядае ўзроўню 3b натаўскай класіфікацыі STANAG 4569. Вытрымлівае падрыў аскепкава-фугасных прылад масай 8 кг у трацілавым эквіваленце пад любым месцам аўтамабіля. Супрацькульная абарона адпавядае чацвёртаму ўзроўню. Устаноўлена камбінаваная браня з керамікі і сталі, якая абараняе ад бранябойных куль калібра 14,5×114 мм.
ТТХ
Колавая формула: 6 × 6 Даўжыня, мм: 8990 Шырыня, мм: 2550 Вышыня, мм па кабіне: 3120 па фюзеляжы: 3300 Дарожны прасвет, мм: рэгуляваны Радыус павароту, м: менш за 10,0 Кут уздыму: 23—30°Автозапчасти КАМАЗ, МАЗ и для грузовых иномарок Кут павароту колы: 39° Маса падрыхтаванага аўтамабіля, т: 21,0 Поўная маса аўтамабіля, т: 24,0 Максімальная хуткасць, км/г: 110 Запас ходу па паліве, км: 700 Выдатак паліва на 100 км: 81 літр
На ўзбраенні
— 260 адзінак на 2017 год — невядома
Крыніцы
Спасылкі Бронеавтомобиль КАМАЗ «Тайфун-К». Статья с видеосюжетом ТРК «Звезда» Российский «Тайфун» долетел до Сирии // Свободная пресса, 6 дек 2017 Тест-драйв «Тайфуна-К» от Авто Mail.Ru
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Расіі 63968