Інстытут энергетычных машын і сістэм імя А. М. Падгорнага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне энергетыкі і машынабудавання.

Гісторыя У 1939 годзе ў г. Харкаў быў створаны Інстытут энергетыкі АН УССР. У 1948 створана Лабараторыя хуткаходных машын і механізмаў АН УССР. З 1955 года яна стала называцца Лабараторыяй гідраўлічных машын АН УССР, у 1964 годзе яна рэарганізавана ў філіял Інстытута механікі АН УССР, а ў 1970 — у філіял Інстытута тэхнічнай цеплафізікі АН УССР. У 1971 годзе кіраўніком філіяла стаў Анатоль Падгорны, дзякуючы ініцыятыве якога ў 1972 годзе гэты філіял быў ператвораны ў асобны Інстытут праблем машынабудавання АН УССР. З 1996 года Інстытут носіць імя А. М. Падгорнага. У 2022 да яго далучаны Інстытут тэхнічных праблем магнетызму НАН Украіны. З 2024 — Інстытут энергетычных машын і сістэм імя А. М. Падгорнага НАН Украіны.Постанова Президії НАН України від 03.04.2024 №137Розпорядження Президії НАН України від 25.06.2024 № 367Статут ІЕМС НАН України

Навуковыя школы гідрамеханікі і прафілявання лопасцевых сістэм гідраўлічных машын; механікаў-энергамашынабудаўнікоў; аптымізацыі працэсаў і канструкцый турбамашын; нетрадыцыйнай энергетыкі, акрамя вадароднай; цеплафізікі ў галіне мадэлявання і ідэнтыфікацыі нелінейных цеплавых працэсаў; аптымальнага геаметрычнага праектавання; магнетызму тэхнічных аб’ектаў

Структура Аддзел нелінейнай механікі і матэматычнага мадэлявання Аддзел вібрацыйных і тэрматрываласных даследаванняў Аддзел тэрмагазадынамікі энергетычных машын Аддзел магнетызму тэхнічных аб’ектаў Аддзел комплексных энергатэхналогій Аддзел мадэлявання і ідэнтыфікацыі цеплавых працэсаў у энергатэхналагічным абсталяванні Крыніцы

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны