Інстытут праблем матэматычных машын і сістэм НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне сітуацыйнага кіравання, мадэлявання прыняцця рашэнняў і іншых інавацыйных інфармацыйных тэхналогій. Уваходзіць у склад Кібернетычнага цэнтра НАН Украіны.
Гісторыя У 1963 годзе па ініцыятыве акадэміка В. М. Глушкова, заснавальніка ўкраінскай кібернетычнай школы, было створана спецыяльнае канструктарскае бюро матэматычных машын і сістэм (СКБ ММС) Інстытута кібернетыкі АН УССР як эксперыментальная, праектная і вытворчая база. У кастрычніку 1992 года яно перарасло ў буйную навуковую арганізацыю ў галіне інфарматыкі — Інстытут праблем матэматычных машын і сістэм НАН Украіны.
Структура Навуковае аддзяленне № 1 «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі і кіраванне. Тэхнічныя і праграмныя сродкі інфарматызацыі» 6 навукова-даследчых, 1 навукова-арганізацыйны і 2 канструктарска-тэхнічныя аддзелы Навуковае аддзяленне № 2 «Матэматычнае мадэляванне навакольнага прыроднага асяроддзя» 3 навукова-даследчых аддзела
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны