Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Брысбен у штаце Квінсленд.
Агульная характарыстыка Гэта восьмы па велічыні ўніверсітэт у Аўстраліі па колькасці студэнтаў і другі па велічыні ў Квінслендзе. Універсітэт мае два кампусы ў Брысбене: сучасны гарадскі кампус у Гардэнс-Пойнт і гістарычны кампус у Кельвін-Гроў.
Структура Факультэт бізнесу і права Факультэт творчых індустрый, адукацыі і сацыяльнай справядлівасці Факультэт інжынерыі Факультэт здароўя Факультэт прыродазнаўства Факультэт ведаў і культуры карэннага насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі