Канстанцін Касяк (нар. 1987, Мінск) — беларускі пісьменнік, эсэіст, гісторык.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску.
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў ва ўстановах культуры і адукацыі, а таксама ў сферы інтэрнэт-маркетынгу.
Дэбютаваў са сваімі тэкстамі на старонках беларускіх выданняў у 2013 годзе. Друкаваўся ў газетах «Літаратурная Беларусь» і «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Бярозка», «Тэксты», «Макулатура» ды іншых.
З 2016 года вёў рэгулярную калонку на старонках «Маладосці», якая называлася «Крэскі жыцця». Адзін з аўтараў выставы «1919: Беларуская рэспубліка», якая была прысвечана 100-годдзю абвяшчэння БССР і экспанавалася ў Гістарычным музеі ўвесну 2019 года.
Аўтар кнігі прозы «Самаізаляцыя», якая ў 2023 годзе трапіла ў лік трох фіналістаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча за 2020—2021 гады. Акрамя гэтага з’яўляецца пераможцам конкурсу да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк» у намінацыі «Эсэістыка».
Спасылкі Канстанцін Касяк. Страх. Туман. Канцэрт // Звязда Новинки литературных журналов. Август 2019 года // ГУ «Сеть публичных библиотек города Гомеля» https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Sucasnyja/maladosc.pdf.zip/mal2013-07.pdf — С. 16.
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Эсэісты Беларусі